Нашы сябры

Алімпіяда. МРБ. Чалавек і свет


1. Устаў патрэбныя словы і лічбы.

Наша краіна называецца _____________________

Яна падзяляецца на ___ абласцей. Сталіца нашай краіны горад ___________

2. Запішы, з якімі краінамі мяжуе Беларусь?

_____________________________________________________

3. Запоўні табліцу “Нашы продкі”

Назвы / Паходжанне

Крывічы / Крэў або кроўныя

Дрыгавічы / ?

Радзімічы / ?

4. Пастаў знакі “=” (роўна) або “≠” (няроўна) паміж паняццямі і назвамі.

1) сабор …. манастыр                  3) гандляр….ганчар

2) племя …. продкі                       4) летапіс….рукапісная кніга

5. У старажытныя часы праз тэрыторыю Беларусі праходзіў вялікі гандлёвы шлях. Як ён называўся? _____________________________________.

6. Пастаў у ланцужок лічбы, якія адпавядаюць гэтаму гандлёваму шляху.

1) Днепр, 2) Балтыйскае мора, 3) Заходняя Дзвіна, 4) Чорнае мора. ___________

7. Знайдзі і выпраў памылкі.

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны – гэта старажытныя летапісы і рукапісныя кнігі.

___________________________________________________

8. Запішы назву самага старажытнага летапіса. У якім горадзе ён быў напісаны?__________________________________________________________

9. Пабудуй лагічны ланцужок, уключыўшы ў яго словы: друкаваныя кнігі, пісьменнасць, рукапісныя кнігі. __________________________________________________________

10. Закончы сказ.

Галоўнымі цэнтрамі перапіскі кніг у Беларусі былі старажытныя гарады ________________________________________________________

11. Злучы стрэлкамі, хто кім з’ яўляецца.

Сымон Будны                              манах-пустэльнік, які пісаў малітвы

Францыск Скарына                  прадаўжальнік справы Скарыны

Кірыла Тураўскі                        першы беларускі друкар

12. У якім годзе была выдадзена першая друкаваная кніга? ________________

Як яна называлася? _______________________________________________

У якім горадзе гэта падзея адбылася? _________________________________

13. Закончы думку.

Князёўна з трыма імёнамі – гэта _________________________

Пабудуй лагічны ланцужок пра гэту асобу.

Пры нараджэнні ________________ , замужам _________________, у манашках __________________.

14. Запішы прозвішчы гістарычных асоб.

Першы князь Полацкага княства _________________________

Князь, пры якім адбылася бітва на рацэ Нямізе _______________________

Князёўна-манашка, па загадзе якой зроблены крыж і пабудавана царква ў Полацку ___________________________

15. Які закон напісаў Яраслаў Мудры, князь Кіеўскай Русі?

______________

16. У якім годзе адбылася бітва на рацэ Нямізе?

_________________________

17. Выберы правільны адказ.

У якім стагоддзі быў зроблены крыж Ефрасінні Полацкай?

а) 15 ст.; б) 12 ст.; в) 10 ст.; г) 11 ст.

18. Якая падзея адбылася 15 ліпеня 1410 года? ____________________________

19. Адзнач самы старажытны горад Беларусі?

а) Тураў; б) Гродна; в) Полацк; г) Віцебск.

20. Як называецца самы маленькі населены пункт Беларусі? _________________

21. Злучы словы з іх тлумачэннем.

рыцар                                      дужы і высокі чалавек

волат                                       цяжкаўзброены конны воін

вежа                                         асабістае войска князя

дружына                                высокае абарончае збудаванне з дрэва ці цэглы

22. Знайдзі і выпраў памылкі.

Першапачатковай сталіцай ВКЛ стаў горад Мінск.

Барацьбу супраць крыжакоў ўзначаліў Усяслаў Чарадзей.

Грунвальдская бітва працягвалася 5 дзён.

23. Запішы, у якім годзе горад Гродна ўпершыню ўпамінаецца ў летапісе?

_________________________________________

24. Растлумач дзейнасць гістарычных асоб у горадзе Гродна.

С. Баторый _____________________________________

А. Тызенгаўз ___________________________________

Ж. Жылібер ___________________________________

25. Якія расліны ўпрыгожваюць герб Беларусі? ___________________________________________________

26. Выберы правільныя адказы і падкрэслі іх.

Якія колеры ёсць на сцягу Беларусі?

а) блакітны, б) чырвоны, в) чорны, г) белы, д) зялёны, е) жоўты

27. Ці могуць быць паданні і легенды крыніцамі гістарычных ведаў? Дакажы сваю думку. ______________________________________________________

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?