Алімпіядныя заданні. 5 клас. Беларуская мова.


1. Укажы лічбай колькасць гукаў і літар у словах.

Сур’ёзны – __________ літар, _________ гукаў;

Ілья – __________ літар, _________ гукаў;

Разводдзе– __________ літар, _________ гукаў;

Дзядзька– __________ літар, _________ гукаў;

Зацішша – __________ літар, _________ гукаў.

 

2. Пастаў у словах націск.

 

Алфавіт, вусы, спіна, аркуш, маленькі, жыхар, выпадак.

 

3. Пастаў правільна знакі прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа.

І гэты край, дзе нарадзіўся рос,

Дзе днее вечарэе і світае,

Усё ад зор даёкіх і да рос

Твая Радзіма, родная святая.

 

4. Дапішы прыказкі.

Слова_________________, вылеціць ___________________ .

Усякая _________________ сваё ______________ бароніць.

Слоў _________________, а спраў ______________.

 

5. Адзнач складаныя сказы.

А) Стаіць казёл над вадою, трасе барадою.

Б) Прыйшла з вятрамі восень, шуміць зялёны лес.

В) Сонца яшчэ не зайшло, а на блакітным небе ўжо з’явіўся бледны месяц.

 

6. Выберы правільны варыянт разбору па членах сказа.

А) Перад сялом цягнуўся прасторны выган.

Б) Сонечная раніца ўздымала настрой.

 

7. Дапішы фразеалагізмы.

Нямы, як __________________.

Галодны, як _________________.

Баязлівы, як _________________.

Балбатлівы, як _________________.

Спрытны, як _________________.

 

8. Якія карані прапушчаны ў словах?

____________ ок, ____________ овы, ______________ нік,

_____________ ны, _____________ ка.

 

9. Дапішы канчаткі прыметнікаў.

Апошн… запіс, востр… боль, зл… сабака,

стройн… таполя, цудоўн… стэп.

 

10. Запішы ў алфавітным парадку назвы буйнешых гарадоў Беларусі.

____________________________________________

_____________________________________________

_____________________________________________

______________________________________________

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук Аноним

Што шукаеш?

Нашы сябры