Алімпіядныя заданні. 6 клас. Беларуская мова.
1. Прааналізуй словазлучэнні. Выяві памылкі і запішы правільныя варыянты.
Прыгожы шыпоўнік, зубасты шчупак, левая броў, белая рамашка, прыгожая кафля, мужчынскі кашне, дарагое манто, прастрэленая шынель.
2.Запішы ў алфавітным парадку назвы абласных цэнтраў Беларусі.
3. Дапішы прыказкі (заключнае слова павінна рыфмавацца з адным са слоў у першай частцы).
Вучыся, нябожа, вучэнне _____________________
Навука хоць намучыць, але жыць _______________
Каб вады напіцца, трэба ёй ____________________
Цікаўнай Амілі нос ___________________________
Слова давай, дык яго і ________________________
4. Ад прапанаваных слоў утвары новыя:
Прыставачна-суфіксальным спосабам
Казырок Дарога Бераг
Суфіксальным спосабам:
Мысліць Прас Метр
5. Запішы, якая пара года адпавядае паняццям, аформленым з дапамогай прыведзеных слоў.
Бліннік Спаснік Бярозавік
Хлебнік Мёднік Шчаўнік
6. Перакладзі словазлучэнні на беларускую мову, каб дзяслоў не паўтараўся.
Открыть дверь Открыть глаза
Открыть книгу Открыть собрание
7. Выпішы словы з прыстаўкай а-
Авёс, адужаць, ажыць, ажыны, акула, акіян, акоп, акенца, акуць.
8. Запішы прыказкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі арфаграфіі.
Трэба пут солі зъесьці, каб пазнадзь чэлавека.
Раней узтанеж – болей зробіж.
Хвалілася рэцька, жто зь мёдам смачная.
9. Якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя назоўнікі.
1) Да слёз крануў мяне расказ старога чалавека.
2) Трактар”Беларусь” вядомы ў многіх краінах свету.
3) Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачу.
4) Усмешка прабегла па твары Люсі.
10. Да якога тыпу і стылю маўлення належыць тэкст?
Пасля полудня Аня пайшла ў лес па ягады.
Хораша летам у лесе!. Стаіць млосная, з густым пахам соснаў, цішыня. На палянцы – чырвоныя россыпы суніц. Аня збірае ягаду за ягадай у вялізны лазовы кораб.
Аня любіць і ведае лес. Ёй тут знаёма кожная мясцінка.
З поўным корабам суніц вяртаецца Аня ў вёску.
Тып _______________________ Стыль______________________
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!