Алімпіядныя заданні. 7 клас. Беларуская мова.


1. Складзі “гукавыя прапорцыі”.

пара – кара = _______ – кот

маса – ________ = ваду – вяду

забіраць – сабіраць = зяць – _______

грам – храм = борт – ________

 

2. Перакладзі словазлучэнні на беларускую мову.

Золотая медаль — _____________________________________

Белая ромашка — _____________________________________

Высокий тополь — ____________________________________

Злой гусь — __________________________________________

Широкая степь — _____________________________________

 

3. Раскрый дужкі і запішы словазлучэнні.

Іграць на (раяль) ________________

Па (вуліцы) _______________ гарадоў

З генералам (Барысаў) _____________________

Працаваць на (фабрыка) ___________________

Аб вядомым (паэт)________________________

 

4. Запішы лічэбнікі словамі.

342 __________________________________________ вучнямі

Няма 856 ________________________________________ вучняў

Аб 79 ________________________________________вучнях

Звыш 763_____________________________________ падручнікаў

Не менш за 234 ________________________________ рублі

 

5. Праз сінонімы ці апісальна растлумач значэнне слоў, якія абазначаюць назвы беларускага адзення.

Панёва _______________________________________

Пасталы ______________________________________

Жупан________________________________________

Нагавіцы______________________________________

Магерка ______________________________________

 

6. З якімі назоўнікамі трэба спалучыць дзеясловы і прыметнікі,

каб атрымаліся фразеалагізмы.

Ламаць ____________,

блізкі __________,

_________надзённы,

прыкусіць ______________,

востры на ___________ .

 

7. Вызначы сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова.

Дзетак узгадаваць – не грыбоў назбіраць. Стомленасць хіліла да думкі заначаваць тут. Прыходзілі ўначы зайцы пажывіцца горкай карой. Вучні папрасілі госця пасадзіць дрэва.

 

8. Прачытай тэкст, устаў прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

В..сёл…. гэтая кр..нічка. Бурліць плюск..ча ў ёй вада. В..рбалоз прасцірае да яе свае галіны. Імклівымі ручаінкамі перал..ваецца сц..кае з яе ў раку крыштальн…. вада і магутн…. рака нібы пр..слух..ўваецца да яе г..ману. Расц..каецца вада па п..ску і траве

а крынічка заўсёды поўн…..

 

9. Вызначы:

Тып маўлення____________________, стыль _________________.

Кампазіцыйная схема: _____________________________________

__________________________________________________________

 

10. Укажы марфемы, з якіх складаюцца словы.
 

Словы Прыстаўка Корань СуфіксКанчатакПостфікс
Адчувалася
Спачатку
Ручаінка
Насценны

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры