Алімпіядныя заданні. 8 клас. Беларуская мова.
1. Праскланяй назоўнік, які абазначае чацвёрты дзень тыдня.
Адзіночны лік / Множны лік
2. Выпішы словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі.
Маёр, лаўрэат, саюзнікі, рытуал, Клеапатра, піяніна, серыял, тэарэма, іанізацыя. _______________________________________ ________________________________________________________
3. Запішы 5 аднаскладовых назваў гарадоў і мястэчак Беларусі.
4. Замяні словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі.
Вучань трэцяга класа __________________________
страфа з трох радкоў __________________________
тэрмін у дваццаць гадоў ________________________
дыстанцыя ў сто метраў ________________________
5. Выберы адпаведныя прыметнікі
Каўнер (вавёрчын, вавёркавы) ___________________
Лыжы (Валодзевы, Вадлодзіны) __________________
Конь (заездны, заезджаны) ______________________
Майстэрства (пякарнае, пякарскае) _______________
6. Узнаві вядомыя фразеалагізмы:
Праметэеў ______________________
Гордзіеў ________________________
Фількава _______________________
Аўгіевы _______________________
Дзесятая вада на ________________
7. Устаў прапушчаныя канчаткі. Падкрэслі дзейнікі.
Тан… прапанавалі прац… на фабры…. На сустрэчы былі два тонк….. адчувальн….. паэт…. Насупраць кожнага сказ… было напісана Міколк…. “Ёсць!” Званок па тэлефон….
8. З прапанаваных пар падкрэслі ўласнабеларускія словы.
Бідон – бітон, пачтамт – паштамт, піджак – пінжак, роля – роль, памочніца – памошчніца.
9. Вылучы корань у слове павозка. Утвары рад аднакаранёвых слоў.
__________________________________________________________
10. Успомні асноўныя функцыі мовы.
___________________________________________________________
___________________________________________________________
___________________________________________________________
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!