Алімпіядныя заданні. 9 клас. Беларуская мова. Варыянт 1.
1. Што б ты прапанаваў(ла) апрануць беларускай жанчыне. Падкрэслі.
Андарак, бекеша, бравэрка, бурнос, вэлюм, магерка, намітка, паддзёўка, паланцін, чуйка.
2. Падкрэслі словы, у якіх спалучэнні літар дз, дж перадаюць два гукі:
Адгароджаны, аджыць, дажджы, адзімаваць, дзяўчына, ураджайны, аддзячыць, пойдзеш, падзагаловак.
3. Патлумач, якое значэнне мае слова сухі ў наступных словазлучэннях.
Сухая кашуля ______________________________________
Сухі клімат_________________________________________
Сухі батон _________________________________________
Сухі куст __________________________________________
Сухі дзядуля _______________________________________
4. Укажы, якой часцінай мовы і якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы.
На змену цёплым сонечным дням прыйшлі халады.______________
Жыццё ішло, як і звычайна, крыху марудна, аднастайна._________
Дні і вечары бываюць такія, калі хочацца гаварыць. _____________
Сын сядзеў з бацькам амаль да раніцы. ________________________
У сваім дзесятым класе Алена падабалася многім._______________
5. Падкрэслі назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку
маюць канчаткі У – Ю.
Байкот, вальс, віраж,вывад, галоп, гіпноз, голад,голас,дэвіз.
6. Вызнач тып даданай часткі ў наступных сказах.
Я не заўважыў, калі мая сталасць настала. _____________________
Добра, калі ў хаце чысціня і парадак.__________________________
Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі скончыў дзела._______
7. Вызнач у слове корань і ўкажы колькасць гукаў, з якіх ён складаецца.
Слова
Дагульваць
Краіна
Залеплены
Патроены
8. Закрэслі лішнія словы.
На дубах праз усю зіму трымціць дубовае лісце.
Улетку стаяць доўгія летнія дні і кароткія цёплыя ночы.
Палявая дарога ішла праз поле, потым паварочвала ў лес.
На заводзе адбылася сустэча пісьменніка з заводскімі рабочымі.
Спартыўныя спаборніцтвы працягваліся некалькі дзён.
9. Назаві кампазіцыйныя схемы усіх тыпаў маўлення.
10. Да прапанаваных слоў падбяры адпаведныя тлумачэнні:
Абліваха № Капельдынер №
Вярэдзіць № Мадрыгал №
Зімнік № Штандар №
1) дарога, якую выкарыстоўваюць толькі зімою; 2) камплімент, пахвала; 3) тэатральны работнік, які правярае білеты і сочыць за парадкам; 4) атрыманы не прама, а праз нейкае прамежкавае звяно; 5) сцяг; 6) зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах ледзяной скарынкай; 7) таптаць, вытоптваць; 8 ) раздражняць хворае места дотыкам.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!