Нашы сябры

Гульня-конкурс па творчасці Янкі Купалы

Чацвёрты блок пытанняў

1. Калі настаўніца запыталася ў першакласнікаў, хто з іх ведае на памяць вершы, Юра Гагарын прачытаў перакладзены на рускую мову менавіта гэты верш Янкі Купалы. («Хлопчык і лётчык».)

2. Пад многімі творамі Янкі Купалы можна прачытаць назву гэтай вёскі, у якой была дача паэта. (Ляўкі.)

3. Якое дачыненне да Янкі Купалы маюць аўтары Янук з-пад Мінска, Вайдэльота, Левы, Ня-Гутнік? (Усё гэта — псеўданімы Янкі Купалы.)

4. У якім вершы Янка Купала сказаў: «Магутнае слова, ты, роднае слова!»? («Роднае слова».)

 

Пытанні «з капелюша»

1. У капелюшы знаходзіцца лісток з імем народнага паэта Беларусі і сябра Янкі Купалы, які сказаў: «Паэзія Купалы — гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі». (Якуб Колас.)

2. У капелюшы знаходзіцца кніга пра горад, у якім Янку Купал у застала Вялікая Айчынная вайна. (Кніга «Каунас».)

 

Тайм-аўт

 

Пяты блок пытанняў

1. Гэты верш лічыцца «гімнам беларускага народа», а літоўскі паэт Людас Гіра назваў яго «сапраўднай жамчужынай сусветнай паэзіі». Твор перакладзены на 87 моў свету, кампазітар Людамір Рагоўскі паклаў яго на музыку. («А хто там ідзе?».)

2. Сімвалічна-абагульненымі вобразамі гэтай паэмы з’яўляюцца Доля, Бяда, Холад і Голад. («Адвечная песня».)

3. З гэтым артыкулам — водгукам на падзеі, ад якіх залежаў лес краіны, Янка Купала выступіў у 1919 годзе. У ім аўтар сцвярджае: «Нікому не сакрэт, што жыць на свеце беларусам было і ёсць найцяжэй, як усім іншым народам, і ўсё дзякуючы няшчаснай залежнасці ад нашых мацнейшых суседзяў». («Незалежнасць».)

4. 3 якога верша гэтыя радкі?

I ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.

(«Спадчына».)

 

Шосты блок пытанняў

1. Назавіце самы трагічны персанаж драмы, напісанай на аснове жыццёвых фактаў з сямейнай гісторыі роду Луцэвічаў, ён — «сумленны жыхар, шчыры сявец», увабраў усе крыўды. (Лявон Зяблік, драма «Раскіданае гняздо».)

2. У час Вялікай Айчыннай Янка Купала выступіў з гэтым дакладам у Казані на навуковай сесіі Акадэміі навук БССР. («Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя».)

3. У аснове гэтай камедыі — сутыкненне дэмакратычнай моладзі з носьбітамі старога ладу жыцця. Прататыпамі герояў п’есы сталі шляхцюкі з фальварка Калдукоўка, што на Лагойшчыне. («Паўлінка».)

4. У якім вершы ў 1942 годзе паэт пісаў:

Загоім раны, адбудуем
Свае сялібы зруйнаваны.
Сваю краіну маладую
Святлом асвецім нечуваным.

(«Зноў будзем шчасце мець і волю».)

 

Пытанні «з капелюша»

1. Гэтая п’еса была напісана ў 1922 годзе, надрукавана ў 1924, пастаўлена ў 1926, пасля першай жа пастаноўкі была забаронена. («Тутэйшыя».)

2. У капелюшы знаходзіцца часопіс, у якім упершыню пасля 1924 года была надрукавана п’еса «Тутэйшыя». (Часопіс «Полымя», 1998, № 9.)

 

Аўтары Г. А. Капецкая, Т. А. Гаўрыленка

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?