Нашы сябры

Гульня па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. 8 клас

Ход гульні

1. Выбіраюцца знаўцы, якія займаюць свае месцы за сталом.

2. Выбіраецца журы.

Абвяшчаюцца ўмовы гульні: на стале раскладзеныя канверты з пытаннямі, на абмеркаванне кожнага з якіх адводзіцца адна хвіліна. Адказы ацэньваюцца па пяцібалавай сістэме.

Пытанні да гульні. (У дужках прыведзены адказы)

1. Хто сказаў: «Паэзія Купалы — гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі»? (Якуб Колас.)

2. Як называецца верш Янкі Купалы, што быў змешчаны ў газеце «Северо-Западный край» 15 (28) мая 1905 г.? («Мужык».)

3. У якім годзе выйшаў першы зборнік вершаў Янкі Купалы, і як ён называецца? (У 1908 г. «Жалейка».)

4. Калі адбылася першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа? (У 1912 г.)

5. Якую гераіню Я. Купалы пасля смерці апраналі «ў белю і вэлёны»? (Бандароўну.)

6. Што такое вадэвіль? (Драматычны твор камічнага зместу, заснаваны на любоўнай інтрызе.)

7. Каго з герояў Я. Купалы «У сёлах як клялі дагэтуль, так і праклінаюць»? (Пана Патоцкага.)

8. Што такое паэма-балада? (Разнавіднасць паэмы з драматычна-напружаным сюжэтам легендарнага ці гераічнага зместу.)

9. У якім вершы Я. Купала сказаў: «3 году ў год мы жылі, як жывёла»? («Годзе…».)

10. Што перадае філасофская лірыка? (Глыбокі роздум пра чалавека, эпоху, сэнс жыцця.)

11. Што выяўляе публіцыстычная лірыка? (Стаўленне аўтара да вострых праблемаў сучаснасці.)

12. Што такое анафара? (Паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у пачатку радкоў ці строфаў у вершы.)

13. Што такое эпіфара? (Паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы радкоў ці строфаў.)

14. Калі і дзе ўпершыню была пастаўленая «Паўлінка»? Якім калектывам? (27 студзеня 1913 г. у Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком.)

15. Хто першы выконваў ролю Паўлінкі? (Софія Маркевіч.)

16. Што падаравалі студэнты Пецярбурга аўтару «Паўлінкі»? (Гадзіннік з надпісам «Бацьку «Паўлінкі»».)

17. Якому персанажу належаць прыгаворкі «Пане дабрадзею», «собственно, вось-цо-да»? (Адольфу Быкоўскаму.)

18. Колькі авечак меў пан Адольф Быкоўскі? (15 старых і 20 маладых.)

19. Колькі жыта (аўса, ячменю) нажаў А. Быкоўскі? (Коп з 200 жыта, аўса 200, ячменю — 100.)

20. Чаму два радкі ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» — «Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, / Каб з панскіх выпутацца пут» — надрукаваныя курсівам? (Галоўная думка твора.)

21. Хто з герояў Янкі Купалы «Дзіцём нясці ўжо мог калоду, / Якой трох сталых — не маглі»? (Машэка.)

22. Пра якіх герояў Янкі Купалы ідзе гаворка: «Бо гэтых вочак на ўсім свеце / Ён не сустрэў ані ў аднэй»? (Натальку і Машэку.)

23. Каму з герояў Я. Купалы «Спачатку дань жыццём плацілі / Яму адны багатыры»? (Машэку.)

24. Хто з герояў Якуба Коласа любіў насіць за поясам сякеру? (Дзед Талаш.)

25. Хто пераклаў «Інтэрнацыянал» на беларускую мову? (Янка Купала.)

26. Што такое панарады? (Ніжняя частка воза без драбін. Слова ўжыта ў паэме «Новая зямля».)

27. Што Паўлінка забрала з куфра, уцякаючы замуж? (Пацеркі, новую сукенку, чаравікі, шнуровачку.)

28. Назавіце псеўданімы Якуба Коласа. (Цзядзька Карусь, Альбуцкі Тарас.)

29. За што Якуб Колас сядзеў у Мінскім астрозе ў 1908 — 1911 гг.? (За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе.)

30. Якую кнігу для навучання дзяцей напісаў Якуб Колас? («Другое чытанне для дзяцей беларусаў».)

31. Куды эвакуяваўся Якуб Колас у час вайны? (Ва Узбекістан.)

32. Адкуль узятыя радкі: Толькі я лягу і вочы закрыю, /Бачу я вас прад сабой,/ Ціха праходзіце вы, як жывыя, / Ззяючы мілай красой? (3 верша Якуба Коласа «Родныя вобразы».)

33. Хто і каму казаў: -Не стой ты, хлопец, пры аконцы: 3 акна, як з зяўры. Дзьме бясконца! Зноў будзеш кашляць? (Ганна да Кастуся. 3 паэмы. Якуба Коласа «Новая зямля».)

34. Што такое эпапея? Якую паэму называюць паэмай-эпапеяй? (Самая вялікая монументальная форма эпічнага твора на нацыянальную тэматыку. Паэму «Новая зямля».)

35. Хто з герояў Якуба Коласа хадзіў купляць «пляцку» і ў якую вёску? (Цзядзька Антось. У Свержань.)

 

3. Падвядзенне вынікаў.

4. Заключнае слова настаўніка.

Аўтар Л. Пшанічная
 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?