Нашы сябры

Гульня «Поле цудаў». Успамін аб мінулым


Заняткі праводзяцца ў форме гульні «Поле цудаў». Для выбару ўдзельнікаў гульні вучні адказваюць на пытанні. Хто першы адказвае, той становіцца ўдзельнікам гульні.

Пытанні для ўдзельнікаў гульні:

(у дужках адказы)

1. Як называлася хата, у якой печ тапілася па-чорнаму? (Курная хата.)

2. Як называлася невялікае пасяленне ў некалькі двароў, дзе жыў феадал? (Фальварак.)

3. У якім месцы ў хаце саджалі гасцей? (На покуць.)

4. Што ўяўлялі сабой саладуха і кулага? (3 прарошчанага жыта рабілі солад, а потым запарвалі ў печы. Дадавалі мёд, а ў кулагу — ягады і садавіну.)

5. 3 родам якіх беларускіх магнатаў звязана гісторыя Мірскага і Нясвіжскага замкаў? (Радзівілы.)

6. Як умацоўваліся старажытныя гарады? (Насыпныя валы, каналы, драўляныя ці цагляныя ўмацаванні.)

7. Якая выява ёсць на гербе горада Мінска? (Дзева Марыя і анёлы.)

8. Адкуль пайшлі словы «і я там быў, мед-піва піў»? (Медавуха і піва былі нацыянальнымі напоямі як у сялянскай сям’і, так і у заможных беларусаў. Яны былі стравамі пры разнастайных абрадах і звычаях.)

9. Назавіце сталіцу Вялікага княства Літоўскага? (Навагрудак.)

Першы тур

Заданне: Тып паселішча, што ўвасабляла ў сабе пераходныя рысы сяла і горада. Паселішча з’яўлялася гандлева-рамесніцкім цэнтрам. Узнікла ў XV—XVI стагоддзі. (Мястэчка.)

Другі тур

Заданне: Паўназемнае памяшканне, якое служыла для захоўвання гародніны, садавіны, малочных прадуктаў. (Варыўня.)

Трэці тур

Заданне: Традыцыйная страва беларусаў, якая ўяўляла сабою паўгустую мучную масу, разведзеную на кіпені, узбітую лыжкай ці калатушкай. (Кулеш.)

Супергульня

Заданне: 3 гэтым сустракалі дарагіх гасцей, гэта было неабходным атрыбутам шматлікіх звычаяў і абрадаў. (Хлеб-соль.)

 

Падвядзенне вынікаў гульні. Узнагароджванне.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?