Нашы сябры

Інтэлектуальнае шоу “Адзін супраць усіх”


Мэты: Стварыць умовы для паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па розных раздзелах мовы і літаратуры; Садзейнічаць развіццю памяці, уважлівасці, хуткасці мыслення, самастойнасці пры выкананні заданнняў; Спрыяць фарміраванню адказнасці за свае дзеянні; Падтрымліваць цікавасць да вывучэнння роднай мовы і літаратуры.

Абсталяванне: Рамонак, на пялестках якога напісаны тэмы. Карткі з літарамі А,Б,В. Табліца кошту пытанняў. Пратакол вынікаў па тэме.

Журы: запрошаныя госці.

Правілы правядзення інтэлектуальнага шоу:

Гульня праводзіцца па правілах правядзення інтэлектуальнага шоу “Адзін супраць усіх”, якое праходзіць на канале ОНТ.

Кожны удзельнік павінен адказаць на прапанаваныя пытанні і атрымаць віртуальную сумму, за кошт няправільных адказаў астатніх удзельнікаў шоу. Тэму пытанняў ігрок вызначае сам, адкрыўшы адзін з пялёсткаў рамонка. Удзельніку шоу зачытваецца пытанне і ён выходзіць з класа. У гэты час вядучы просіць адказаць астатніх удзельнікаў на пытанне: “Хто лічыць, што правільны адказ пад літаркай А, Б, В?” Журы вядзе ўлік правільных і няправільных адказаў. Калі вучань адказаў правільна, ён атрымлівае пэўную суму за кошт няправільных адказаў. Калі ж адказ няправільны, вучань выбывае з гульні, а ўсе астатнія вучні, якія адказалі правільна, дзеляць паміж сабой палову выйгранай сумы.

Выбар удзельніка: Усе запісаны ў пратаколе пад адвольным нумарам, якога яны не ведаюць. Вядучы просіць назваць нумар.

 

Пытанні і заданні

Апавяданне Змітрака Бядулі “На каляды к сыну”

1. Галоўнага героя апавядання звалі…

а) Лаўрук; б) Цыпрук; в) Тэкля.

2. Сына Тэклі звалі…

а) Цыпрук; б) Лаўрук; в) Пятрок.

3. Пасля смерці мужа ў Тэклі адзінай уцехай былі думкі пра…

а) Сына; б) Хараство хмарак; в)Паездку ў горад.

4. Сын Тэклі стаў…

а) Настаўнікам; б)Артыстам; в)Адвакатам.

5. Чаму Тэкля трапіла ў паліцэйскі ўчастак?

а) Там чакаў яе сын; б) Не ведала адраса; в) Заблудзілася.

6. Тэклі ў горадзе было…

а) Радасна; б) Страшна; в) Сумна.

7. Якім настроем прасякнуты твор?

а) Радасным; б) Урачыстым; в) Журботным.

8. Кульмінацыйным момантам апавядання з’яўляецца…

а) Смерць Цыпрука; б) Прыход у горад; в) Зборы ў горад.

8. У творы ўзнімаюцца праблемы…

а) Народ і багатства; б) Месца чалавека ў жыцці; в) Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей.

9. Падтэкст апавядання раскрываеццаў прыказцы…

а) Любіш катацца – любі і саначкі вазіць; б) Што пасееш, то пажнеш; в) Дзе хлеб, там і Радзіма.

Аповесць Янкі Брыля “Сірочы хлеб”

1. Галоўны герой твора…

а) Мікола Кужалевіч; б) Даніла Малец; в) Пані Мар’я.

2. Аўтар твора…

а) Змітрок Бядуля; б) Якуб Колас; в) Янка Брыль.

3. Бацька Даніка…

а) Служыць у арміі; б) Загінуў на вайне; в) Жыве ў другім горадзе.

4. Што купіла мама Даніку пад восень для школы?

а) Кашулю; б) Партфель; в) Боцікі.

5. Што абяцаў падарыць Даніку настаўнік?

а) Кніжку; б) Альбом; в) Сшытак.

6. На якой мове пачаў вучыцца Данік?

а) На беларускай; б) На рускай; в) На польскай.

7. Хто дапамагаў Даніку вучыць урокі?

а) Маці; б) Мікола; в) Дзед Мікіта.

8. З кім з вясковых хлопцаў пасябраваў Данік?

а) З Васілём; б) З Паўлам; в) З Міколам.

9. Вёска, у якой жыве Данік завецца…

а) Галынец; б) Галынка; в) Галанава.

10. “Сірочы хлеб” – гэта…

а) Апровесць; б) Апавяданне; в) Паэма.

 

Глядзі працяг інтэлектуальнага шоу “Адзін супраць усіх” на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?