Нашы сябры

Інтэлектуальная гульня «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

4. У свеце народных традыцый

10 б. Гэта старажытнае свята было прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Пазней яго пачатак сталі звязваць з Нараджэннем Хрыстовым. На свята людзі вадзілі казу, мядзведзя, насілі зорку. У святочных песнях гучалі самыя лепшыя зычэнні. За песні і пажаданні гаспадары частавалі юнакоў і дзяўчат рознымі прысмакамі. (Каляды.)

20 б. Падчас гэтага свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця. (Купалле.)

30 б. На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну? (Масленіца.)

40 б. Як называецца свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў? (Дзяды.)

50 б. Як называецца цыкл народных песень, звязаных з земляробчым календаром? (Каляндарна-абрадавыя.)

60 б. Найвялікшае каляндарнае свята, з пашырэннем хрысціянства прыстасавана да ўваскрашэння Хрыста і стала рухомым. Адзначаецца з 4 красавіка да 8 мая. (Вялікдзень.)

70 б. Напярэдадні гэтага свята, 5 мая, беларусы ўшаноўвалі сімвал вясны, росквіту прыроды. Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну. Апраналі яе русалкай. Упрыгожвалі зелянінай, вянком з кветак. Вадзілі вакол яе карагоды і спявалі:

Блаславі, маці,
Ой, Лада, маці,
Вясну заклікаці. (Юр’я.)

80 б. На якое свята спявалі прыпеўку:

Ой, чыя то дачка, як ягадачка,
Святы вечар добрым людзям!
Бацькова дачка, як ягадачка.
Як у сені ўвайшла – сені заззялі.
Як у хату ўвайшла – паны паўставалі. (Каляды.)

5. Крок у будучае

10 б. Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. «Храм навукі» мае агульную плошчу 112,6 тыс. квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка « Панарама». (Нацыянальная бібліятэка Беларусі.)

20 б. Будынак на перакрыжаванні шляхоў. Яго прыгажосць, сучаснасць і зручнасць здзіўляюць людзей, якія ўпершыню наведваюць нашу краіну. (Вакзал.)

30 б. Гэты завод быў заснаваны ў 1946–1948 гг. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы, гэты брэнд вядомы далёка за межамі краіны. (Мінскі трактарны завод.)

40 б. У 1931 г. была заснавана гэта самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам. А яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды «Белавежска пушча», «Лявоніха» і інш. (Камунарка.)

50 б. Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму? (Трыумфальнае выступленне на дзіцячым конкурсе Еўрабачання.)

60 б. Гэта адна з самых маладых спартыўных пабудоў Мінска. Сучасны будынак з металу, шкла, бетону. Мае арэны для міні-футбола, для міжнародных спаборніцтваў. (Манеж футбольны.)

70 б. Прадукцыя гэтага завода прысутнічае амаль у большай паловы жыхароў краіны. Без яе немагчыма захаваць прысмакі і стравы ў спякотны дзень. (Мінскі завод халадзільнікаў «Атлант».)

80 б. Назавіце фонд, які падтрымлівае моладзь краіны. У межах якой праграмы ён існуе? (Прэзідэнцкі фонд па падтрымцы таленавітай моладзі ў межах праграмы «Маладыя таленты Беларусі 2006–2010 гг.»)

6. Зямля пад белымі крыламі

10 б. Якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай краіны? (Бусел.)

20 б. У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера… Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легендаў і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з ім размешчаны беларускі курорт. (Возера Нарач.)

30 б. Якую расліну – сімвал беларускай зямлі – згадвае М. Багдановіч у славутым вершы «Слуцкія паясы». (Васілёк.)

40 б. Якое дрэва распусціла галлё над курганам у знакамітай паэме Янкі Купалы «Курган»? (Дуб.)

50 б. Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай пушчы. Мікола Гусоўскі прысвяціў паляванню на гэту жывёлу шмат радкоў сваёй паэмы. (Зубр, Белавежская пушча.)

60 б. Самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Гэта асноўная парода, якая даедраўніну для будаўніцтва, вытворчасці высокаякаснай паперы, штучных валокнаў. З яго драўніны вырабляюць музычныя інструменты. (Елка.)

70 б. На месцы былой сельскагаспадарчай выстаўкі быў закладзены Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. У якім годзе адбылася гэта падзея? (У 1931 г.)

80 б. У якім скверы горада Мінска ў 2001 г. адбылася рэканструкцыя? Вядомасць яму надалі скульптурныя кампазіцыі « Дзяўчынка пад парасонам», «Дама», «Курыльшчык». Як называецца гэты сквер? (Міхайлаўскі сквер.)
 

Падрыхтаваў Краўчанка М. Б.

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Водгукі на “Інтэлектуальная гульня «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»”

  • Марыя:

    Добры дзень! Калі дазволіце, то хацелася б выказаць невялікае пажаданне. Усё ж такі сайт беларускамоўны і было б нядрэнна пераправяраць допісы, змешчаныя на старонках Добрага настаўніка. Толькі зайшоўшы на галоўную старонку, адразу кінулася ў вочы «… з якім ТРУДОМ даецца цяперашняму пакаленню вывучэнне роднай мовы», «Класны ЧАС «Мы — беларусы», «Глядзі працяг пытанняў да інтэлектуальнай гульні на другой СТАРОНКЕ» і гэдак далей. Пагадзіцеся, што такія памылкі не ўпрыгожваюць такі карысны і, сапраўды, добры рэсурс. Далейшых поспехаў!

    • Добры дзень, Марыя!
      Дзякуй за вашу ўвагу да нашага рэсурсу і заўвагі. Разам з вамі, нашымі неабыякавымі наведвальнікамі, і дзякуючы вам мы развіваемся, удасканальваемся, імкнёмся быць лепш.
      Усяго добрага!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?