Лінгвістычны конкурс. 9 клас. Беларуская мова і літаратура. Частка 1.


Заданне 1. Спішыце прыказкі і прымаўкі, устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Запішыце словамі, колькі гукаў [і] у кожным сказе.

Максімальная колькасць балаў — 4

 

Прыказка                                                                     Колькасць гукаў [і]

_______________________________ / ______________________

1. Дзе нашыя вароны н… л…таюць.

2. Н… хаты н… лапаты н… пакінуць.

3. Н… мела баба клопат… купіла парася.

4. Н… частуй н… піўцом н… вінцом а прывітай шчыр…нькім слаўцом.

5. Н… памогуць і чары як каму хто н… да пары.

6. Н… ў пень н… ў калоду н… ў плот н…ўаз…род.

 

Заданне 2. Прапанаваныя словы, якія размешчаны з улікам алфавітнага парадку літар ад пачатку слова да канца (злева направа), размясціце і запішыце ў алфавітным парадку літар ад канца слова да пачатку (справа налева) — так, як гэта зрабілі Л.М.Вардамацкі і В.І.Несцяровіч у «Адваротным слоўніку беларускай мовы».

Максімальная колькасць балаў — 5 (0,25 бала за кожнае правільна размешчанае слова)

 

Аканіцы, аладка, барадаты, берагчы, буслянка, бясхмар’е, вужака, гандаль, дзеканне, ежа, імгненне, нажніцы, паддзёўка, па-трэцяе, планаванне, увасьмёх, учатырох, фанетыка, фартух, цыгейка.

 

Заданне 3. Утварыце і запішыце словы, значэнне якіх пададзена ўдужках.

Максімальная колькасць балаў — 4 (0,25 бала за правіпьна ўтворанае слова)

 

Кароль → … (жонка караля); … (сын караля); … (дачка караля); … (дзяржава, на чале якой стаіць кароль).

Цар → … (жонка цара); … (сын цара); … (дачка цара); … (пярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе, што вядуць у алтар).

Князь → … (жонка князя); … (дачка князя); … (феадальнае ўладанне на чале з князем); … (правіць такім феадальным уладаннем).

Поп →… (яго сын); … (яго дачка (разм.)).

Ляснік→… (яго дачка (разм.))

Ляснічы →… (яго жонка).

 

Заданне 4. Сярод прапанаваных слоў вызначце і вьшішыце толькі тыя, што з’яўляюцца назвамі прадуктаў харчавання. Патлумачце іх.

1 бал за кожнае слова і яго лексічнае значэнне

 

Бойлер, крэкер, стэйк, топік, хот-дог, сайдынг, слаксы, чыпсы.

 

Заданне 5. Выпіпшце толькі тыя пары словазлучэнняў, якія не могуць быць узаемазамяняльнымі. Патлумачце.

1 бал за кожную выпісаную і патлумачаную пару

 

сезон грыбоў — грыбны сезон

месца працы — працоўнае месца

вокладка кнігі — кніжная вокладка

бутэлька малака — малочная бутэлька

сшыткі вучняў — вучнёўскія сшыткі

лісце бярозы — бярозавае лісце

мова літаратуры — літаратурная мова

спартсмен класа — класны спартсмен

 

Заданне 6. У слоўніку «Старабеларускі лексікон», аўтарамі якога з’яўляюцца М.Р.Прыгодзіч і Г.К.Ціванова, прыводзяцца словы, якія ўжываліся ў старабеларускай мове. Паспрабуйце здагадацца і запісаць, якія сінонімы адпавядаюць гэтым словам у сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Максімальная колькасць балаў – 4

 

Алфавіторь -…, букштабы -…, дзвенкъ -…, мураль -…, набать -…, чернецъ — …, бачмакгъ — …, братина — ….

 

Глядзі працяг лінгвістычнага конкурса

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры