Нашы сябры

Літаратурная гульня “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?”


Гульня пабудавана па прынцыпе тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянерам?». Удзельнічаюць 10 чалавек. Заданні адборачнага тура выконваюць на картках. Хто першы правільна адкажа, той выходзіць у I тур гульні. Удзельнік можа выкарыстаць дапамогу камп’ютэра (50×50), глядзельнай залы і сябра, а таксама ў любы момант забраць балы. Незгаральная сума балаў — 3, 6.

 

I. Адборачны тур: Размясціце радкі верша Я. Коласа «Родныя вобразы» па парадку:

1. Вобразы мілыя роднага краю…       2. Што мае сэрца да вас парывае…
3. Чым так прыкованы я…                      4. Смутак і радасць мая…

Правільны адказ: 1, 4, 2, 3.

 

Заданні (колерам адзначаны адказы)

І Тур

1. Бацька Я. Коласа быў:

а) арандатарам;        в) фурманам;
б)лесніком;               г) настаўнікам.

2. Я. Колас пачаў пісаць вершы на:

а) рускай мове;                 б) беларускай мове;
в) польскай мове;           г) царкоўнаславянскай мове.

3. Першапачатковую адукацыю атрымаў:

а) у каледжы;              в) дома;
б) у школе;                  г) у вучылішчы.

4. Адзін са зборнікаў Я. Коласа называецца:

а) «Казкі жыцця»;               в) «Апавяданні жыцця»;
б) «Сказы жыцця»;             г) «Прыколы жыцця».

5. Якія радкі Я, Коласа сталі крылатымі:

а) Вясна, вясна, не для мяне ты;              б) Мой родны кут, як ты мне мілы;
в) О, край родны, край прыгожы;            г) Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей?

6. Радкі «Мой родны кут, як ты мне мілы» ўзятыя з твора:

а) «Новая зямля»;                 в) «Рыбакова хата»;
б) «Сымон-музыка»;            г) «Адплата».

7. Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў не апісаны ў паэме «Новая зямля»:

а) Купалле;                  в) Вялікдзень;
б) Дажынкі;                  г) Каляды?

8. На стале ў сялянскай хаце
Стаяў асобна у місцы скорам,
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі —
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў…

Што гэта за ліст бабкоў:

а) ліст бабоў;                 в) гваздзіка;
б) ліст гароху;              г) лаўровы ліст?

9. Апавяданне «Малады дубок» належыць да:

а) лірычных;                                            в) сацыяльна-побытавых;
б) сацыяльна-псіхалагічных;         г) гумарыстычных.

10. Хто пра Я. Коласа сказаў: «Я. Колас — адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў»:

а) К. Крапіва;                     в) М. Лужанін;
б) М. Лынькоў;                 г) А. Лойка?

 

II адборачны тур: Размясціце зборнікі Я. Коласа па часе іх з’яўлення ў свет:

1. «Апавяданні».              3. «Родныя з’явы».
2. «Адпомсцім».              4. «Песні-жальбы».

Правільны адказ: 4, 1, 3, 2.

 

II Тур

1. Сапраўднае прозвішча Я. Коласа:

а) Колас;                     в) Міцкевіч;
б) Луцэвіч;                г) Матукевіч.

2. Я. Колас нарадзіўся ў:

а) Альбуці;                           в) Ластку;
б) Акінчыцах;                    г) Цімкавічах.

3. Адзін з твораў Я. Коласа называецца:

а) «Над Бугам»;                   в) «Над Нёманам»;
б) «Над Арэсай»;                г) «Над Пціччу».

4. Па прафесіі Я. Колас быў:

а) пісарам;                         в) музыкантам;
б) настаўнікам;              г) аграномам.

5. Адзін з раздзелаў «Новай зямлі» называецца:

а) «Дзядзька-пчаляр»;                   в) «Дзядзька-майстар»;
б) «Дзядзька-кухар»;                      г) «Дзядзька-жартаўнік».

6. Любімы занятак Я. Коласа:

а) рыбалка;                             в) разводзіць кветкі;
б) хадзіць у ягады;              г)хадзіць у грыбы.

7. Дапоўніце радок «Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей, і шуміць, і грыміць…»:

а) шумнацечны ручэй;                 в) срэбразвонны ручэй;
б) вельмі гучны ручэй;                 г) златаструнны ручэй.

8. Якой мясціны не павінна быць на карце «Я. Колас і Палессе»:

а) Юравічы;                   в) Пінкавічы;
б) Люсіна;                      г) Лунінец?

9. Які з радкоў не належыць Я. Коласу:

а) Ніхто з дамашніх не згадае;                                    б) У яго быў свет цікавы;
в) Паміж пустак, балот беларускай зямлі;         г) Як матулька, вярба хіліць голаў над ім?

10. Асноўны мастацкі сродак, які выкарыстаў Я. Колас пры апісанні рэчкі ў «Новай зямлі»:

а) адухаўленне;                в) сімвал;
б) параўнанне;                  г) гіпербала.
 
Глядзі працяг літаратурнай гульні “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?” на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?