Нашы сябры

Літаратурная віктарына. Персанажы твораў Васіля Быкава

Хто з персанажаў В. Быкава і ў якім творы…

1. хацеў здацца ў палон да фашыстаў але быў расстраляны імі?

2. забівае салдата, які спрабуе ўцячы з баявой пазіцыі?

3. патрабуе, каб яго адправілі ў тыл з-за лёгкага ранення рукі?

4. называе сябе баязліўкай, але ў разгар бою пад кулямі кідаецца на агнявую пазіцыю?

5. страляе ў байца-баязліўца з ракетніцы?

6. пакідае на полі бою параненага камандзіра, ад якога раней атрымаў рэкамендацыю ў партыю?

7. плача ад здрады свайго земляка і таварыша дзіцячых і юнацкіх гадоў?

8. мае намер падарваць нямецкую базу боепрыпасаў, але пасля вялікіх намаганняў і пакутаў узрывае толькі фашыста-абозніка?

9. адмаўляецца перавязваць генерала, калі той стаў указваць, як гэта рабіць?

10. самавольна адтэрміноўвае артпадрыхтоўку, а калі батальён трапляе пад знішчальны агонь ворага, нягледзячы на загад узяць вышыню, адводзіць байцоў на зыходны рубеж?

11. прымае роды ў партызанкі-радысткі?

12. дзеля ўласнага паратунку мяркуе аддаць у рукі ворага каханую дзяўчыну-партызанку?

13. здаецца ў палон да фашыстаў, каб падтрымаць арыштаваных вучняў?

14. выпраўляе падлетка на падрыў моста, па сутнасці, на смерць?

15. выменьвае нямецкага фельдфебеля на салдата, які недарэчна трапіў у палон да фашыстаў?

16. з гранатай у кішэні трапляе ў палон да фашыстаў і вяртаецца з ей назад у роту?

17. гоніць на міннае поле людзей, каб самому прайсці па пракладзеным следзе?

18. замест ботаў купляе скрыпку?

19. хоча адкупіцца ад паліцаяў самагонам?

20. выменьвае парсюка на бомбу?

21. дае падпіску на тайнае супрацоўніцтва з паліцыяй і фашысцкай службай бяспекі, але шукае сродкаў для падпольнай барацьбы з ворагам?

22. усё жыццё дакарае сябе, што ў вырашальны момант рызыкнуў не сабою, а каханай дзяўчынай?

 

Адказы

1. Пшанічны, аповесць «Жураўліны крык».
2. Васіль Глечык, аповесць «Жураўліны крык».
3. Лёшка Задарожны, аповесць «Трэцяя ракета».
4. Люся, аповесць «Трэцяя ракета».
5. Лазняк, аповесць «Трэцяя ракета».
6. Блішчынскі, аповесць «Здрада».
7. Цімошкін, аповесць «Здрада».
8. Лейтэнант Іваноўскі, аповесць «Дажыць да світання».
9. Вераценнікава, аповесць «Яго батальён».
10. Валошын, аповесць «Яго батальён».
11. Грыбаед, аповесць «Воўчая зграя».
12. Антон Галубін, аповесць «Пайсці і не вярнуцца».
13. Алесь Іванавіч Мароз, аповесць «Абеліск».
14. Брытвін, аповесць «Круглянскі мост».
15. Ананьеў, аповесць «Праклятая вышыня».
16. Чумак, аповесць «Праклятая вышыня».
17. Сахно, аповесць «Мёртвым не баліць».
18, 19. Пятрок Багацька, аповесць «Знак бяды».
20. Сцепаніда Багацька, аповесць «Знак бяды».
21, 22. Павел Агееў, раман «Кар’ер».

 
Аўтар А. В. Солахаў

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?