Літаратурная віктарына. Творы Васіля Быкава
Пра які свой твор В. Быкаў сказаў:
Заданне №1
«У аснову гэтай аповесці пакладзены праўдзівы факт, які меў месца на апошнім годзе вайны ў Аўстрыі, калі воляю выпадку сышліся разам палонны беларус і італьянская дзяўчына, што ўцяклі з нямецкага канцлагера. Трывожным і кароценькім быў час іх нечаканага кахання, за які адзін з іх заплаціў жыццём, а для другой гэтыя тры разам пражытыя дні засталіся назаўжды зоркавым часам, найвышэйшым узлётам яе дум і памкненняў.»
Заданне №2
«У гэтай аповесці мне хацелася паказаць шляхі выбару, прасачыць за псіхалогіяй чалавека, які стаў на шлях здрады, але раптам даведаўся пра Сталінград. Антыпод яму — Зося, якая зрабіла свой выбар даўно, у самым пачатку.»
Заданне №3
«…Мяне тут перш за ўсё цікавіла мера чалавечай адказнасці. Як вядома, на вайне выконваюцца загады старэйшых начальнікаў. I адказнасць за поспех або няўдачу той ці іншай аперацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр, але ўся справа ў тым, што гэтая ягоная ініцыятыва заканчваецца поўным фіяска.
…Але калі ён з тых людзей, аб якіх сказана, што іх можна забіць, але немагчыма перамагчы, дык яго паражэнне ператвараецца ў іншую, процілеглую, якасць.»
Заданне №4
«Што такое камбат на фронце? Гэта як старшыня калгаса — на ім галоўная адказнасць за поспех справы. Камбату загадана наступаць, а немцы не даюць, салдацкія сілы таюць…
Такіх сітуацый, як у маёй аповесці, на фронце было нямала.»
Заданне №5
«…Я з самага пачатку ведаў, чаго хачу ў канцы, і паслядоўна вёў маіх герояў да сцэны пакарання смерцю, дзе адзін дапамагае вешаць другога. Не жадаючы таго, амаль пакутуючы. Але такая ўжо логіка фашызму які, ухапіўшы сваю ахвяру за мезенец, не спыніцца да той пары, пакуль не праглыне яе цалкам.»
Заданне №6
«У часе блакады, акружэння насельніцтва ўцякала з вёсак, хавалася ад фашыстаў у лясах і балотах. Немцы, што называецца, рабілі «зоны пустынь», знішчаючы ўсіх. Вось аб адным з такіх выпадкаў мне расказалі, астатняе — справа ўяўлення.»
Заданне №7
«Непераходная каштоўнасць, магчыма, самая важная — чалавечае жыццё. Пра гэта варта памятаць заўсёды. Але цяпер — тым больш, бо паявілася небяспека знішчэння чалавечага роду. I хоць пра гэта ў маёй аповесці няма асобных раздзелаў, але матыў такі ў ей, думаю, існуе, прабіваецпа праз радкі.»
Адказы
Аўтар А. В. Солахаў
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


