Літаратурная віктарына. Васіль Быкаў. Жыццё і творчасць

Пытанні да літаратурнай віктарыны

1. Калі нарадзіўся Васіль Быкаў?

2. Хто з беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як і В. Быкаў, нарадзіўся на Ушаччыне?

3. У якую навучальную ўстанову паступіў В. Быкаў пасля заканчэння дзевятага класа?

4. Чаму В. Быкаў пакінуў вучыцца ў Віцебскім мастацкім кучылішчы? Калі гэта было?

5. Якую навучальную ўстанову закончыў В. Быкаў у 1943 годзе?

6. Кім быў В. Быкаў на фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны?

7. Якім чынам імя В. Быкава звязана з брацкай магілай у вёсцы Вялікая Севярынаўка, што на Кіраваградчыне?

8. У якім горадзе пачыналася і больш за два дзесяцігоддзі працягвалася літаратурная дзейнасць В. Быкава?

9. Да якіх твораў пісьменнік зрабіў аўтарскія ілюстрацыі?

10. Працу з якім вядомым рускім паэтам пісьменнік назваў «незабыўнаю школай літаратуры»?

11. Які твор прынёс В. Быкаву першы вялікі поспех?

12. Якую прэмію атрымаў пісьменнік у 1964 годзе за аповесць «Трэцяя ракета»?

13. У час працы над якім творам В. Быкаў сустракаўся з італьянскімі турыстамі, прыглядаўся да манеры паводзінаў італьянак і іх звычак, цікавіўся італьянскай мовай?

14. У якой аповесці пісьменнік упершыню звярнуўся да тэмы партызанскай барацьбы супраць фашызму?

15. Як называецца раман В. Быкава?

16. Якая аповесць В. Быкава спачатку з’явілася ў перакладзе на рускую мову і толькі праз паўгода была надрукаваная ў беларускім часопісе «Полымя»?

17. Які твор пісьменніка ў перакладзе на рускую мову атрымаў назву «Атака с ходу»?

18. Які твор В. Быкаў назваў найбольш аўтабіяграфічным?

19. Якія аповесці В. Быкава ў 1974 годзе адзначаныя Дзяржаўнай прэміяй СССР?

20. За якія творы ў 1978 годзе пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР?

21. Па матывах якой аповесці В. Быкава кампазітар Г. Вагнер напісаў оперу «Сцежкаю жыцця» (аўтары лібрэта А. Вярцінскі і С. Штэйн)?

22. Калі В. Быкаву было прысвоена званне народнага пісьменніка БССР?

23. Як называецца кінафільм рэжысёра Ларысы Шапіцькі паводле аповесці В. Быкава «Сотнікаў»?

24. Назавіце п’есу, напісаную паводле аповесці «Сотнікаў».

25. Хто з акцёраў стварыў вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў у двухсерыйнай кінастужцы рэжысёра М. Пташука «Знак бяды»?

26. За які твор В. Быкаў у 1986 годзе атрымаў Ленінскую прэмію?

27. Якой высокай узнагародай адзначаны В. Быкаў напярэдадні свайго 60-годдзя?

28. Якому вядомаму беларускаму паэту належаць наступныя словы?

Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, Алесь Мароз, Іваноўскі, Сцепка Таўкач, Міця, Маслакоў Ляўчук, Грыбаед, Зося Нарэйка і многа іншых. I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характеры.





Адказы

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры