Літаратурная віктарына. Васіль Быкаў. Знак бяды
Як называлі (клікалі)…
1. пагорак, на якім знаходзілася поле Багацькаў?
2. хутар, дзе жылі Багацькі?
3. сабачку Янкі Ганчарыка?
4. карову Багацькаў?
5. пабудову, у якой складвалі дровы?
6. пасудзіну, у якой захоўвалі сала?
7. трысцен перад уваходам у хату?
Чые гэта словы:
1. «…Грэх квапіцца на чужое. На чужым і дармовым шчасця не бэндзе»?
2. «Як будзе — партыя сказала. У рашэннях з’езда Саветаў напісана»?
3. «Той, хто стаіць на нашым шляху, нам вораг, і мы яму ламаем хрыбет. Інакш новага жыцця нам не бачыць. Нас саміх сатруць у парашок»?
4. «У класавай барацьбе галоўнае — падняцца над асабістым»?
5. «У палітыцы патрэбна паслядоўнасць»?
6. «Я ўсю жысць быў падначалены, малы чалавечак. Усяго бойся. А цяпер у мяне ўласць! Поўная»?
7. «Некалі дык быў пачот і павага, а цяпер? Цяпер адзін паратунак — паліцыя»?
8. «Колькі людзей нізавошта пагінула, а якую халеру, дык ніхто і не чапае»?
9. «Жыццё! Сабак б’юць, як людзей, і людзей страляюць, нібы сабак»?
10. «Я і фюрэру плюну ў яго вусатую морду»?
Адказы
Аўтар А. В. Солахаў
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


