Мая Радзіма – Беларусь. Гістарычная гульня.
Вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожная з іх выбірае сабе назву (“Знатакі”, “Вучоныя”, “Асветнікі”, “Летапісцы”). Назвы каманд запісваюцца на класнай дошцы. Пад назвамі ставяцца балы. Кожнае правільна выкананае заданне ацэньваецца адным балам, выкананае часткова – 0,5; не выкананае – 0. Па заканчэнню гульні настаўнік разам з вучнямі падлічвае балы і называе каманду, якая перамагла.
1. Гульня ў крыжаванку (6 балаў)
Каманда 1.
1. Будынак, дзе жывуць манахі. (Манастыр)
2. Жанчына, якая жыве ў манастыры. (Манашка)
3. Імя манашкі. (Ефрасіння)
Каманда 2.
4. Яе імя пасля нараджэння. (Прадслава)
5. Якой лічыць Ефрасінню царква? (Святая)
6. Што заказала Ефрасіння Лазару Богшу? (Крыж)
2. Гульня ў пераблытаны тэкст. (4 балы)
Каманда 1.
А) “А па вузенькіх вулачках горда спяшаецца дзяўчынка гадоў дзесяці”. Гэта… (Гарыслава).
Б) Маладой манашцы надалі новае імя … (Прадслава).
Каманда 2.
А) Па загадзе Ефрасінні быў пабудаваны … (Сафійскі сабор).
Б) Ефрасіння заказала майстру … (Мікалаю Кузьмічу) зрабіць крыж.
3. Гульня ў тэкст. (6 балаў)
Каманда 1.
А) Рагнеда нарадзілася і жыла ў … стагодзі. (ІХ, Х, ХІ)
Б) Яе родным горадам быў … (Тураў, Навагрудак, Полацк)
В) Рагнеда нарадзілася ў сям’і … (князя, рамесніка, купца)
Каманда 2.
А) Прадслава нарадзілася і жыла ў … стагодзі (Х, ХІ, ХІІ)
Б) Яе родным горадам быў … (Полацк, Заслаўе, Нясвіж)
В) Прадслава нарадзілася ў сям’і … (купца, рамесніка, князя)
4. Гульня “Хто яна: Рагнеда ці Ефрасіння”. (4 балы)
Каманда 1.
А) Бацька надумаў аддаць яе замуж. Але яна вырашыла пайсці ў манастыр. (Прадслава)
Б) Князь Уладзімір прымусіў яе стаць яго жонкай. (Рагнеда)
Каманда 2.
А) У яе нарадзілася тры сыны і дзве дачкі. (Рагнеда)
Б) “Зброя, казала яна, прыносіць у хаты замест хлеба горыч ды слёзы”. (Ефрасіння)
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!