Нашы сябры

Пазнавальная гульня «Беларускі Каляндар»

 Займальныя матерыялы па тэме “Беларускі Каляндар”

1. Пазнаёмцеся са скорагаворкамі, якія склаў пісьменнік Васіль Жуковіч.

Красавік. Ззяе красавік расой, сонцам, краскамі, красой.
Ліпень. Лета, ліпень. Лінуў лівень. Пахнуць ліпы і маліны.
Верасень. Вырас верас і цвіце. Восень, верасень ідзе.
Снежань. У снежні сняжынкі замялі сцяжынкі.

Паспрабуйце самі прыдумаць скорагаворкі па назвах гэтых і іншых месяцаў.

2. Знайдзіце назвы месяцаў, якія «схаваны» ў гэтай табліцы.

Назвы месяцаў

3. Як вядома, перыфраза — гэта выраз, які з’яўляецца апісальнай назвай прадмета. Паспрабуйце замяніць перыфразамі назвы беларускіх месяцаў ці дзён тыдня. Напрыклад, студзень — каляндарны першынец, люты — мезены палец года (бо кароткі), нядзеля — царыца тыдня і г. д.

4. Самастойна прыдумайце назвы месяцаў, растлумачце іх. Пасля гэтыя словы (снегатай, школьнік, нараджэннік, канікулярнік, дажджавік і г. д.) можна выкарыстаць для марфемнага і словаўтваральнага аналізу.

5. Колькі простых прыметнікаў вы зможаце ўтварыць ад назваў чатырох пор года — лета, восені, зімы і вясны?

6. Ад назваў месяцаў утварыце прыметнікі. Складзіце з гэтымі прыметнікамі па два словазлучэнні, каб яны выступалі ў прамым значэнні і ў якасці эпітэтаў. Праз сінонім раскрыйце сэнс эпітэта.

Напрыклад:

Прыметнік у прамым значэнні / Прыметнік-эпітэт / Сінонім
Студзеньскія канікулы / Студзеньская ўсмешка / Няшчырая
Чэрвеньскія святы / Чэрвеньская паходка / Павольная

7. Запоўніце табліцу найважнейшых народна-рэлігійных свят.

(Заданне можна відазмяніць, замест народных свят разгледзіць дзяржаўнія ці папрасіць вучняў самім прыдумаць якое-небудзь свята і расказаць пра тое, як яно можа адзначацца.)

СвятаКалі адзначаеццаЧаму прысвечанаЯк святкуюць

Каляды
Рухомае свята (ад 4 красавіка па 8 мая)
У гонар летняга сонцазвароту
Наводзяць парадак; мыюцца ў лазні; гатуюць стравы (іх колькасць павінна быць няцотнай) і ладзяць абрадавую вячэру, якая пачынаецца з малітвы; успамінаюць добрым словам памерлых родзічаў; стол пакідаюць непрыбраным, рэшткі страў назаўтра аддаюць свойскім жывёлам і птушкам

8. Напішыце сачыненне-апавяданне, а для гэтага выканайце наступныя ўмовы.

1) Закончыце прапанаваныя тэксты.

Красавік
Ці ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак? Ды таму, што Красавік — мастак. Быў час, калі Красавік першы раз прыйшоў на зямлю. Не спадабаліся яму пажоўклая пасля зімы трава, шэрае неба, чорная зямля… I вырашыў ён… (Клаўдзія Каліна).

Люты
Ідзе па зямлі Люты і пытае ў кожнага, ці добра адзеты і абуты. Зайшоў у сяло, пастукаўся да дзеда з бабай… (Клаўдзія Каліна).

2) Прыдумайце пачатак прапанаванай гісторыі.

Ліпень
…I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
— Дз-дзя-куй! Дз-дзякуй! — дзынкаюць яны пад ліпамі.
Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце. (Клаўдзія Каліна).

3) Выберыце адну з прапанаваных тэм сачынення:

«Як восень дрэвы ашукала» (назва верша Рыгора Барадуліна);
«Восень шыла сарафан» (назва апавядання Міхася Даніленкі).

9. Пералічыце назвы знакаў задыяка па-беларуску. Калі вы нарадзіліся і хто вы па знаку задыяка? Што вы ведаеце пра свой знак задыяка? Прыдумайце жартаўлівы гараскоп для людзей свайго знака задыяка на тыдзень.

10. Вызначце, назвы якіх месяцаў прапушчаны ў пададзеных прыкметах (назва кожнага месяца можа выкарыстоўвацца адзін раз).

1) У _________ гола ў садзе.
2) __________ сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
3) __________ зямлю студзіць.
4) __________ наробіць плюты.
5) __________ часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
6) ___________ зямлю грудзіць, хаты студзіць.
7) ___________ жывёлу ў поле пхай.
8.) ___________ пякучы, але даручы.
9) ___________ не гуляе — ураджай люляе.
10) ___________ ні калёс, ні палоз не любіць.
11) Кожная хата ў _________ багата.
12) Як настаў _________, дык туман кожны дзень.
 
Аўтар Д. А. Доўгаль
 
Глядзі адказы на займальныя матерыялы па тэме “Беларускі Каляндар” на другой старонке
 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?