Нашы сябры

Раённая алімпіяда па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. 10 клас


1. Размясціце ўсе гукі беларускай мовы на ўяўнай лесвіцы ў залежнасці ад узрастання гучнасці.

 

2. Запішыце, якія беларускія назвы месяцаў адпавядаюць паняццям, аформленым з дапамогай наступных слоў:

агароднік, бліннік, бярозавік, вясельнік, вясеннік, мёднік, мясаед, поснік, спаснік, хлебнік, шчаўнік, ягаднік.

 

3. Колькі назоўнікаў тут запісана? Выпішыце іх і патлумачце, якое лексічнае значэнне яны маюць або могуць мець.

Прыпынілася гаворка:
Вылезла з дупла вавёрка,
Мыш залезла ў сваю норку.

 

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, каб дзеяслоў не паўтараўся:

открыть дверь, открыть книгу, открыть глаза, открыть бутылку, открыть собрание.

 

5. У перыядычным друку часта можна сустрэць такі жарт.

Дыялог на рынку
— Яны ў вас чорныя?
— Не, чырвоныя.
— Чаму ж яны жоўтыя?
— Таму што зялёныя.

Пра што можа ісці тут гаворка? Якія моўныя з’явы ляжаць у аснове гэтай жартоўнай загадкі? Запішыце.

 

6. Выпішыце ў табліцу са сказаў, у якіх знакі прыпынку не расстаўлены, пабочныя словы, укажыце іх значэнне.

 

№ сказа / Пабочныя словы / Значэнне

 

1) Дзецям хацелася пачуць ад настаўніка вядома штосьці цікавае. 2) Як маці сцвярджае і я не маўчаў зайшоўся ад радасці плачам свае нараджэнне як мог адзначаў хаця шчэ нічога не бачыў. 3) Хлопцы бадай цэлы тыдзень прыходзілі да рэчкі але параход так і не прыплыў. 4) Алеська на жаль не даслухала сказанага Мар’янам. 5) Сяргей завітаў да бацькоў. Сястры аднак дома не аказалася. 6) Паверце птушкі без крылаў як і чалавека без Радзімы не бывае.

 

7. Растлумачце граматычнае значэнне падкрэсленых слоў і спосаб яго выражэння.

Браць — узяць: маленькі поні: ногі — нагі; лета змяніла восень: насіць — буду насіць.

 

8. Запішыце, якіх людзей характарызуюць наступныя фразеалагізмы:

жаба на языку не спячэцца; з ветру вяроўкі ўе; з мухамі ў носе; зух супроць мух; вецер гуляе ў галаве.

 

9. Выпішыце словы з прыстаўкай а-.

Алёс, акунацца, азімут, адхіліць, адрас, адухаўленне, адзенне, аповесць, аркуш, асваенне, асветны, асяродак, афіша, ашчаджаць.

 

10. Тэкст для водгуку

Міколу Гусоўскаму

Класічны крой лацінскай апранахі
Хацеў трымаць славянскі ўзмах рукі.
Начэлі догмаў сонныя манахі,
І каркалі анафемы крукі.
І слухаў Рым нячутай пушчы пахі,
Туровы гром, алені бег ракі.
Ляцелі ў вырай з Белай Русі птахі,
І ў вырай вечнасці — твае радкі.
Ты з год юначых меў талан на ловы,
Сіло латыні самі рвалі словы,
Ішлі ў Еўропу з годнасцю здалёк.
Каб дум раскутасць лес не урок суровы,
Кужэльную кашулю роднай мовы
Ад забыцця замовіў васілёк.
(Р. Барадулін)

 

Адказы на заданні лінгвістычнага конкурса глядзі на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?