Нашы сябры

Раённая алімпіяда па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. 11 клас

1. Асіміляцыя — прысваенне, бутон — пупышка, клетка — каморка, гербарый — зельнік, гібрыд — мяшанец, коп’епадобны — дзідаваты, каробачка — пушачка, кручок — гаплік, паразіт — чужаед, хларафіл — лістазелень.

Ацэнка: максімальны бал — 5 (0,5 бала за кожную пару).

 

2. 1) Вялікая колькасць беларускіх слоў, якіх няма ў сучаснай рускай літаратурнай мове, сустракаецца ў той ці іншай форме ў паасобных рускіх гаворках. 3) Часта бывае так, што ў творы ёсць відавочныя прыкметы часу, а твор гэты ніяк не назавеш сучасным.

Каментар. Дзеясловаў адсутнічаць і прысутнічаць не было ў беларускай мове дасавецкага перыяду. У пісьмовай мове яны з’явіліся ў пачатку 20-х гадоў XX ст. і сталі сінонімамі да дзеясловаў быць і не быць, знаходзіцца і не знаходзіцца, ёсць і няма, аднак адрозніваюцца ад усіх гэтых пар тым, што адносяцца толькі да людзей. Іх ужыванне ў адносінах да жывёл, да рэчаў і прадметаў або да абстрактных паняццяў — парушэнне літаратурнай нормы.

Ацэнка: максімальны бал — 4. Адзін адрэдагаваны сказ — 1 бал + 1 бал за тлумачэнне.

 

3. 1) Гарэць у руках — ‘хутка і спорна рабіць што-небудзь’; 2) поўнай жменяй — ‘шчодра, не шкадуючы’; 3) гнуць спіну — ‘цяжка працаваць’; 4) узяць голымі рукамі — ‘авалодаць без цяжкасці’; 5) злажыць рукі — ‘нічога не рабіць, бяздзейнічаць’.

Ацэнка: выпісаны фразеалагізм — 0,5 бала + яшчэ 0,5 за правільна ўказанае значэнне. Усяго: 5 балаў.

 

4. 1) Адсутнасць абазначэння мяккасці зычных [н] — агну, агон (агню, агонь); [л] — тилко (толькі); [ц] — палиц (паліць);

2) адсутнасць асобага знака для абазна¬чэння [ы]: кожни, узевши, приходзиш і інш.;

3) адсутнасць літары ў, замест якой ужываецца літара в (узевши, слов);

4) адсутнасць літары і (гук [і] абазначаецца знакам и).

Ацэнка: адна названая асаблівасць — 1 бал.

 

5. Сітуацыя, у якой займеннікі ніхто і ўсе будуць з’яўляцца кантэкстуальнымі сінонімамі, магчыма толькі тады, калі гэтыя займеннікі стаяць пры выказніку з адмоўнай часціцай не: Ніхто не прыйшоў у школу і Усе не прыйшлі ў школу.

Ацэнка: максімальны бал — 4.

 

6. Аварскія паслы, смуглыя, са смалянымі валасамі, заплеценымі ў косы, апранутыя ў вузкае адзенне, аздобленае футрам, былі чорныя, як гракі. Галоўны пасол, каржакаваты, крываногі, з вачамі, быццам прарэзанымі асакой, жмурыўся пры святле паходні, пільна прыглядаючыся да славянскіх князёў. Дабрабыт зразумеў: пасол блізарукі (—) і міжвольна падумаў, што такі чалавек мусіць бачыць далека душою, інакш не здолее дасягнуць пастаўленай мэты.

Стыль — мастацкі.

Заўвага. У тэксце арыгінала слова мусіць не выдзяляецца коскамі. Калі ж вучні коскі паставяць, думаецца, за памылку лічыць не варта.

Ацэнка: максімальны бал — 5.

 

7.

Назва канструкцыіПрыклады з тэксту
Адасобленыя азначэнніа) паслы, смуглыя, са смалянымі валасамі, заплеценымі ў косы, апранутыя ў вузкае адзенне, аздобленае футрам;
б) пасол, каржакаваты, крываногі, з вачамі...
Адасобленыя акалічнасціпільна прыглядаючыся да славянскіх князёў
Параўнальныя зваротычорныя, як гракі; з вачамі, быццам прарэзанымі асакой

Пабочнае слова мусіць варта разглядаць як варыянт, г. зн. балы за яго не налічваць і не здымаць.

Ацэнка: адна названая канструкцыя і ўсе прыклады — 1 бал.

 

8. Паходня — пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел (2 балы).

Князь — правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі (2 балы).

Ацэнка: максімальны бал — 4.

 

9. Паўтор слова пасол (3 разы).

Ацэнка: максімальны бал — 2.

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?