Нашы сябры

Раённая алімпіяда па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. 9 клас


1. Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назвы жывых істот ці предметы, якія гэтыя гукі ўтвараюць:

1) выць — …; 2) чырыкаць — …; 3) гагатаць — …; 4) бляяць — …; 5) каркаць — …; 6) журчаць — …; 7) стракатаць — …; 8.) квахтаць — …; 9) мяўкаць — …; 10) кукарэкаць —

 

2. Асананс якіх гукаў назіраецца ў прапанаваным вершы? Запішыце ў транскрыпцыі гэтыя гукі.

Цецярук цецерука цешыць сябра-дзівака:

— Я цябе з тваёй цяцерай запрашаю на вячэру.

Вечар цёмны ноч прыводзіць, цецярук жа не прыходзіць,

Не заве на вячэру і ні сябра, ні цяцеру. (А. Дзеружынскі)

 

3. Колькі слоў затранскрыбіравана? Зрабіце арфаграфічны запіс гэтых слоў:

[с’анаш] — …          [ношка] — …                         [рох] — …

[с’эрв’іс] — …          [рашчын’іць] — …              [нарэс’ц’э] — …

 

4. Раскрыйце дужкі і згрупуйце словы і словазлучэнні ў адпаведнасці з правіламі ў прапанаванай табліцы:

 

Правіла / Словы і словазлучэнні

 

(Н, н)асовічаў (С, с)лоўнік, (Е, е)ўрапейская (Т, т)урцыя, (П, п)еруновы (С, с)трэлы, (С, с)ізіфава (П, п)раца, (Дз, дз)ень (Н, н)ас-таўніка, (Дз, дз)ень (С, с)устрэчы (В, в)ыпускнікоў, (П, п)ірава (П, п)ерамога, (Дз, дз)ень (А, а)дкрытых (Дз, дз)вярэй, (Т, т)ыдзень (С, с)славянскай (П, п)ісьменнасці і (К, к)ультуры, (П, п)равабярэжная (У, у)краіна, (Дз, дз)ень (Р, р)адыё, (С, с)аламонава (Р, р)ашэнне, (3, з)аходняя (Б, б)еларусь, (С, с)уботнік, (А, а)лесіны (Л, л)лялькі.

 

5. Як вядома, наша мова мае сваю логіку і сваю праўду. Яна дазваляе ствараць такія кантэксты, у якіх становяцца магчымымі з’явы і адносіны, не існуючыя ў рэальным жыцці. Паспрабуйце ўявіць такую сітуацыю, калі можна сказаць наступнае: «яе цешча» і «яго свякроў».

 

6. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Сварить ботву, накрашенная бровь, притяжательное местоимение, маленький перепеленок, проданная посуда, встретиться на рассвете, отключенное электричество, сломанная прялка, соленая селедка, красная гвоздика.

 

7. Выпішыце з тэксту да задання 2 усе назоўнікі, якія маюць ці могуць мець нулявы канчатак.

 

8. Запішыце дзесяць фразеалагізмаў, у структуру якіх уваходзіць слова «галава». Патлумачце значэнне гэтых у стойлівых выразаў.

 

9. Назавіце імёны і прозвішчы вядомых вам беларускіх мовазнаўцаў.

 

Адказы на заданні лінгвістычнага конкурса глядзі на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?