Нашы сябры

Раённая алімпіяда па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. 9 клас

 

1. 1) Выць — воўк, сабака; 2) чырыкаць — верабей; 3) гагатаць — гусь; 4) бляяць — авечка; 5) каркаць — варона; 6) журчаць — ручэй, вада; 7) стракатаць — конік, сарока; 8.) квахтаць — курыца; 9) мяўкаць — кот; 10) кукарэкаць — певень.

Ацэнка: максімальны бал — 5, адзін назоўнік — 0,5 бала.

 

2. Асананс — паўтарэнне аднолькавых ці падобных галосных гукаў, гармонія галосных:

[э-а-у /э-э-у-а / э-ы / а-а-і-а-а /

а-а-э / а-о-а-э-а / а-а-а-у / а-а-э-у //

э-а / о-ы / о-ы-о-і / э-а-у-а / э-ы-о-і /

э-а-э / а-а-э-у / і-і-а-а / і-а-э-у //].

У вершы паўтараюцца наступныя галосныя: [а] — 25, [э] — 14, [у] — 6, [і] — 6, [ы] — 4 разы. Такім чынам, у прапанаваных радках назіраецца асананс гукаў [а] — [э].

Ацэнка: адзін названы гук — 1 бал, максімальны бал — 2.

 

3. Затранскрыбіравана 10 слоў: [с’анаш] — сянаж; [с’эрв’іс] — сервіз (слова сэрвіс “абслугоўванне насельніцтва” не падыходзіць); [ношка] — ножка і ношка; [рашчын’іць] — расчыніць і рашчыніць; [рох] — рог (валовы) і рог (вуліцы); [нарэс’ц’э] — нарэжце і нарэшце.

Ацэнка: адно слова — 0,5 бала, максімальны бал — 5.

 

4.

Правіла (0,5 бала)Словы і словазлучэнні (0,5 бала)
Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -аў-, -ое-, -ін-, якія пішуцца з вялікай літары:Насовічаў слоўнік, Перуновы стрэлы, Алесіны лялькі
Тэрміналагічныя назвы частак дзяржаў, у якіх усе словы пішуцца з вялікай літары:Еўрапейская Турцыя, Заходняя Беларусь, Правабярэжная Украіна
Фразеалагізмы, у саставе якіх усе словы пішуцца з малой літары:сізіфава праца, саламонава рашэнне, пірава перамога
Назвы культурных мерапрыемстваў, якія маюць дзяржаўнае або міжнароднае значэнне, у якіх з вялікай літары пішацца першае слова:Дзень настаўніка, Тыдзень славянскай пісьменнасці і культуры, Дзень радыё
Назвы пастаянна праводзімых масавых мерапрыемстваў, у якіх усе словы пішуцца з малой літары:дзень сустрэчы выпускнікоў, дзень адкрытых дзвярэй, суботнік

Ацэнка: адзін правільна запоўнены рад — 1 бал, максімальны бал — 5.

 

5. Цешча — гэта “маці жонкі” (для мужа), а свякроў — “маці мужа” (для жонкі). Гэтыя выразы могуць сказаць:

а) гледачы пасля спектакля, калі актрыса іграла ролю цешчы: Яе цешча мне (спадабалася) не спадабалася;

б) чытачы пасля прачытання твора, дзе адна з гераінь — свякроў: Аўтару не ўдаліся многія персанажы, але яго свякроў у творы — выдатная!

Ацэнка: максімальны бал — 4.

 

6. Сварить ботву — зварыць бацвінне (наварыць бацвіння); накрашенная бровь — нафарбаванае брыво, притяжательное местоимение — прыналежны займеннік; маленький перепеленок — маленькае перапеляня(ё); проданная посуда — прададзены посуд; встретиться на рассвете — сустрэцца на світанні (на золку, на досвітку); отключенное электричество — адключаная электрычнасць; сломанная прялка — зламаны калаўрот; соленая селедка — салены селядзец; красная гвоздика —- чырвоны гваздзік.

Ацэнка: максімальны бал — 5 (адно словазлучэнне — 0,5).

 

7. Цецярук, цяцера (Р. скл., мн. лік = цяцер), сябар, дзівак, вечар, ноч.

Ацэнка: максімальны бал — 3 (адно слова — 0,5 бала).

 

8.

1) Брацца (узяцца) за галаву — 1) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым-небудзь; 2) своечасова спахапіцца;

2) браць (узяць) у галаву — многа думаць пра што-небудзь;

3) без клёпак у галаве — прыдуркаваты, з дзівацтвам;

4) валіць (перакладаць) з хворай галавы на здаровую — пра звальванне віны на іншага;

5) вецер гуляе ў галаве — пра несур’ёзнага чалавека;

6) вуж галавы не ўткне (не ўточыць, не ўсуне) — занадта густа;

7) галава (лоб) гуза шукае — хто-небудзь сваімі паводзінамі напрошваецца на непрыемнасці;

8.) злажыць (скласці) галаву — загінуць у баі, памерці;

9) ламаць галаву — напружана думаць над вырашэннем якой-небудзь праблемы;

10) на злом галавы — кулём, стрымгалоў, без развагі (бегчы, ляцець);

11) як снег на галаву — нечакана, раптоўна.

Ацэнка: максімальны бал — 5 (адзін фразеалагізм — 0,5 бала).

 

9. Любоў Адамаўна Антанюк, Мікалай Васільевіч Бірыла, Яўхім Фёдаравіч Карскі, Віктар Пятровіч Красней, Язэп Лёсік, Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, Галіна Мікалаеўна Малажай, Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч, Аляксандр Іосіфавіч Падлужны, Васіль Дзянісавіч Старычонак, Павел Уладзіміравіч Сцяцко, Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч, Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі і інш.

Ацэнка: адно імя і прозвішча — 0,5 бала.

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?