Нашы сябры

Уступная алімпіяда па беларускай мове


1. Адкажыце на пытанні (5 балаў).

1.1. Якой літары пастаўлены помнік у Полацку?

1.2. Які гук у беларускай мове заўсёды мяккі?

1.3. Як называецца навука аб слоўніках?

1.4. Да якой часціны мовы адносяцца словы ай, ой, ого, ну, цыц, ура, тпру, бр, ау, ало, с-с, эх?

1.5. Адасабленне — гэта …

 

2. У фанетычнай транскрыпцыі пакажыце, якім чынам вымаўляюцца падкрэсленыя групы зычных у беларускай мове (5 балаў). Напрыклад: карытца — [ц¯].

2.1. На лодачцы; 2.2. пытаешся; 2.3. лозунг; 2.4. езджу; 2.5. парыжскі;

2.6. лётчык; 2.7. сшытак; 2.8. грамадства; 2.9. на дошцы; 2.10. грузчык.

 

3. 3 якімі словазлучэннямі суадносяцца лічэбнікі абодва (1), абедзве (2), абое (3)? (5 балаў)

3.1. Бацька і сын; 3.2. бацька і маці; 3.3. бацька і дзіця; 3.4. маці і дзіця; 3.5. маці і дачка ; 3.6. маці і сын; 3.7. дзіця і сонца.

 

4. Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных колькасных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе (5 балаў).

4.1. Удвух; 4.2. Удзвюх; 4.3. Удваіх.

 

5. Адзначце рады дзеяслоўных формаў, дзе зроблена памылка. Знайдзіце памылковы варыянт, папраўце яго (5 балаў).

5.1. Пець: пяю / пяешь / пяе / пяём / пеяце / пяюць;

5.2. пячы: пяку / пячэш / пячэ / пячом / печаце / пякуць;

5.3. даць: дам / дасі / дасць / дадзім, дамо / даяце / дадуць;

5.4. глядзець: гляджу / глядзіш / глядзіць / глядзім / глядзіце / глядзяць ;

5.5. церці: тру / трэш / трэ / трэм / траце / труць .

 

6. Запішыце прыведзеныя беларускія дзеясловы па-руску (5 балаў).

6.1. Смажыць; 6.2. рохкаць; 6.3. гарэзаваць; 6.4. брукаваць; 6.5. мармытаць; 6.6. гадаваць; 6.7. мусіць; 6.8. вечарэць; 6.9. пакутаваць; 6.10. цвыркаць.

 

7. Прывядзіце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх назваў маладых істот — у форме меснага склону (5 балаў).

7.1. Гусенок; 7.2. орленок; 7.3. утенок; 7.4. аистенок; 7.5. цыпленок; 7.6. теленок; 7.7. жеребенок; 7.8. тигренок; 7.9. волчонок; 7.10. птенец.

 

8. Запішыце па-беларуску асобныя назвы ягад і раслін (5 балаў).

8.1. Клюква; 8.2. клубника; 8.3. земляника; 8.4. смородина; 8.5 крыжовник; 8.6. клевер; 8.7. одуванчйк; 8.8. сирень; 8.9 подснежник; 8.10. овощи и фрукты.

 

9. Адзначце няправільныя варыянты, папраўце іх (5 балаў).

9.1. Леснікі, метро, балерына, экзамен, дзесяты;

9.2. Сафійскі сабор, Стары Запавет, чэмпіянат Свету па хакею, люблінская унія, Паўночны Ледавіты Акіян (правапіс вялікай літары);

9.3. святлафор, святлалюбівы (правапіс о, а ў складаных словах);

9.4. калоссе, камяні, дзятва, лістота (усе назоўнікі зборныя);

9.5. свежая півоня, твая гусь, конскі капыт, вольная стэп (катэгорыя роду);

9.6. Яму далі знак маўчаць (сінтаксічная функцыя інфінітыва — акалічнасць);

9.7. Ехаць не стаяць (знак прыпынку не патрэбны);

9.8. дуб-волат (від сувязі ў словазлучэнні — кіраванне);

9.9. пра нешта незвычайнае (від сувязі ў словазлучэнні — дапасаванне);

9.10. Пад вокнамі — бэз (сказ аднасастаўны, назыўны).

 

10. Расстаўце знакі прыпынку, дайце агульную характарыстыку кожнаму сказу: просты (аднасастаўны (разнавіднасць) — двухсастаўны) / складаны (разнавіднасць складанага сказа) (5 балаў).

10.1. Адсырэлі запалкі бо калі поўз набілася снегу і ў кішэні і ўсюды.

10.2. А ведаеш што звярнуўся я да яго прыйдзі заутра крышачку раней з гармонікам.

10.3. Я тым часам агледзеўся у хаце было багата кніг і запыніў позірк на томіку Поля Верлена вядомага французскага паэта-сімваліста.

10.4. Лес стаяў як зачараваны.

10.5. Алесь ірвануў дзверы стары сядзеў не варушачыся.

10.6. Але дыхнула цяпло і ён тут як тут.

10.7. Узнікла на жаль недарэчнае ў такіх абставінах жаданне засмяяцца.

 

Адказы на заданні уступнай алімпіяды глядзі на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?