Віктарына. “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны”
Клас дзеліцца на тры каманды: «Лесавічкі», «Вадзянікі», «Пташачкі».
Прадстаўляецца журы (гэта могуць быць бацькі або вучні старэйшых класаў)
Заданні віктарыны:
1. Намаляваць эмблему своёй каманды.
2. Адгадаць загадкі.
Без страху, без гора,
Пралятае рэкі і мора. (Птушка.)
Крылле ёсць,
Ды не лятае,
Ног няма,
А не дагоніш. (Рыба.)
Без ног бяжыць. (Вада.)
Рук многа, а нага адна. (Дрэва.)
Паверх лесу агонь гарыць. (Рабіна.)
Хоць малы ён, часам з кулак,
Але ў руку не возьмеш ніяк. (Вожык.)
У нашай нявесты
Рубашак больш як дзвесце,
А вецер павее —
I цела відно. (Курыца.)
3. Знайсці лішняе слова.
Словы для каманды «Лесавічкі»:
— карова, конь, ліса, дзік, верабей;
— ёлка, таполя, бяроза, рабіна, ліпа.
Словы для каманды «Вадзянікі»:
— Сож, Бярэзіна, Дняпро, Свіцязь;
— карась, шчупак, барсук, акунь, лінь.
Словы для каманды «Пташачкі»:
— ластаўка, сарока, бусел, шпак, жаваранак;
— пчала, муха, матылёк, сініца, камар.
4. Адказаць на пытанні.
— Якая птушка падкідвае свае яйка іншым птушкам? (Зязюля.)
— Чым нельга карміць птушак? (Чорным хлебам.)
— Назваць драпежную рыбу беларускіх вадаёмаў. (Шчупак.)
— Адкуль бяруць пачатак рэкі? (З крыніцы.)
— Як называецца смала сасны? (Жывіца.)
— З кары якога дрэва плялі абутак? (З ліпы.)
Паўза-жарт
Вучні загадзя рыхтуюць інсцэніроўку пацешкі «Певунок».
Дзяўчынка.
— Кукарэку, певунок!
Дзе ж пашыў ты кажушок?
Дзе ж пашыў ты раскажы,
Нашым дзеткам пакажы.
Хлопчык (пеўнік).
— Сам пашыў і сам надзеў
I ў люстэрка паглядзеў.
Буду песенькі спяваць,
Разам з люлькай танцаваць.
Журы падводзіць вынікі віктарыны і ўзнагароджвае каманду-пераможцу.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!