План-канспект. Беларуская мова. 2 клас. Вымаўленне гука [р], літара р.

Тэма: Вымаўленне гука [р], літара р.

Мэты: Пазнаёміць вучняў з правільным вамаўленнем гука [р]. Фарміраваць навыкі вымаўлення гукаў, валоданне роднай мовай. Выхоўваць любоў да беларускай мовы.

Абсталяванне: Падручнік, руска-беларускі слоўнік, сшыткі.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант.

2. Хвілінка каліграфіі.

— Сёння ў нас кантрольная спісванне. Давайце разам прачытаем тэкст, які напісаны на дошцы.

Восень

Прайшло вясёлае лета. Наступіла сумная восень. Лісце з дрэў апала. Кветкі завялі. Не чуваць птушак. Яны паляцелі ў вырай.

— Звярніце ўвагу: слова “лісце” пішацца праз ц, у тэксце ёсць у нескладовае. Сачыце за тым, што трэба пісаць беларускую літару і.

На выкананне даецца 10 хвілін.

3. Паўтор вывучанага.

— Які гук мы вучыліся вымаўляць на прошлым уроку? ([ч]) Давайце ўсе разам вымавім гэты гук. Разам скажам словы: часы, чалавек, чырвоны, часопіс. Што за слова такое “часопіс”? Хто ведае яго пераклад на рускую мову? Праверым пераклад па слоўніку.

Практыкаванне 31, стар. 14. Прачытайце, перакладзіце незразумелыя словы. Спішыце ў радок словы, у якіх ёсць літара, што абазначае гук [ч], падкрэсліце гэтую літару.

4. Новая тэма.

— А сёння мы навучымся вымаўляць гук [р]. Паслухайце такія беларускія словы: кручок, рэбус, градка, грыб. Перакладзіце гэтыя словы на рускую мову. Падумайце і адкажыце, якая разніца паміж рускім і берарускім вымаўленнем гука [р]? У беларускай мове гук [р] заўсёды цвёрды – гэта значыць – зацвярдзелы.

Практ. 32, стар. 14. Чытаю услых, потым чытаюць дзеці самастойна.

— Так з якімі літарамі сябруе гук [р]? (а, о, ы, у) Як перакладаюцца словы: раніца, падарунак, крыга?

Практ. 34, стар. 15.

— Прачытайце верш. Што дзеці робяць раніцай? Выпішыце з верша словы, у якіх ёсць літара р, падкрэсліце галосныя літары, якія стаяць побач з ёй.

5. Паўтор і замацаванне вывучанага.

Практ. 35, стар. 15 вусна.

— Прачытайце тэкст. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Выкарыстоўвайце словы для даведкі.

Звярнуць увагу на правільнасць вымаўлення гука [р].

6. Дамашняе заданне.

Правіла стар. 14, практ. 37.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры