План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

6. Работа з падручнікам.

Работа па табліцы “Род прыметнікаў”, стар. 58 – 59.

Вучні паўтараюць пытанні і канчаткі прыметнікаў у мужчынскім, жаночым і ніякім родзе, прыводзяць праклады.

— У пачатку ўрока вы паслухалі цудоўны верш пра Беларусь. Успомніце, як называецца верш, хто яго аўтар? (А.Вольскі “Непаўторны край”.)

— Свайму роднаму краю прысвяцілі творы многія паэты і пісьменнікі. Прачытаем верш Петруся Броўкі і вызначым яго асноўную думку. Практыкаванне 89, стар. 63. (Выказванні вучняў.)

— Якую часціну мовы ўжываў аўтар, каб напісаць такі прыгожы верш? Вызначэнне вусна род назоўнікаў і звязаных з імі па сэнсе прыметнікаў.

Выбарачнае пісьмо.

— Выпішыце прыметнікі, вызначце іх канчаткі.

Самаправерка. (Чыстай, невялікай, зялёнаму, сіняму, светлай, адкрытай, шчырай, роднай.)

7. Фізкультхвілінка.

— Вы добра папрацавалі, і зараз самы час адпачыць.

Я маленькі дравасек!

Так я сёння дрэвы сек… (Імітуюць рухі дрывасека.)

Пянёк справа, пянёк злева… (Нахіляюцца.)

Ой! Спіна мая замлела! (Нахіляюцца назад.)

Ціхенька селі за парты. Працягваем урок.

8. Слоўнікавая работа.

Вучням прапануецца падабраць прыметнікі адпаведна назоўнікам з цяжкасцямі вызначэння роду. Камянціраванае пісьмо.

Медаль (м.р.), палын (м.р.), таполя (ж.р.), сабака (м.р.), салата (ж.р.), боль (м.р.), яблык (м.р.), цень (м.р.), гусь (ж.р.), пыл (м.р.).

9. Хвілінка творчасці.

Складанне словазлучэнняў па фотаздымкам.

— Складзіце словазлучэнні. Пазнайце мясціны, якія паказаны на фотаздымках. (Фотаздымкі горада Нясвіжа: парк, замак, возера.)

— Радзівілаўскі парк і замак – гэта цудоўнае і прыгожае месца на Нясвіжчыне. Каб убачыць гэтыя мясціны, у Беларусь едуць турысты з усіх куточкаў свету. І мы з вамі павінны ганарыцца, што жывём побач з гэтымі мясцінамі. Давайце ўявім сябе экскурсаводамі і складзём паведамленне пра тое, што зараз убачылі на слайдах.

Вучням раздаюцца карткі са словамі. Яны складаюць з іх сказы, выходзяць да дошкі, становяцца ў круг і складаюць калектыўнае апавяданне.

1. Нясвіжская зямля славіцца старажытным замкам.

2. Ён размешчаны на высокім вале.

3. Вакол замка пасаджаны вялікі парк.

4. Парк упрыгожваюць бронзавыя скульптуры, каменны і драўляны мосцікі, разнастайныя дрэвы.

5. Побач струіцца празрыстая вада прыгожага возера.

6. Абавязкова наведайце гэтыя цудоўныя мясціны!

10. Замацаванне ведаў.

Вучні самастойна выконваюць тэставыя заданні на картках.

1-ая група. Вызначыць род прыметнікаў.

Цікавае ( ) падарожжа, новы ( ) горад, бацькоўскі ( ) край, шчодрая ( ) зямля, маленькая ( ) дзяўчынка, ласкавае ( ) сонейка, белакрылы ( ) бусел.

2-ая група. Падабраць па два прыметнікі да назоўнікаў, вызначыць іх род.

Край, сабака, зямля, сонейка, дзяцінства, гусь, медаль.

3-яя група. Уставіць прыметнікі ў тэкст, як патрабуе сэнс, вызначыць род. Пра каго ідзе гутарка?

Я … звярок. Цела пакрыта … калючкамі-іголкамі. Тулава ў мяне … . Вочкі … і… , нібы гузікі.

Словы для даведак: маленькія, кароткае, невялікія, калючы, круглыя. (Вожык.)

11. Падвядзенне вынікаў

— Якой часціне мовы быў прысвечаны ўрок? (Прыметнік.)

Закончы сказ: Я ведаю, што прыметнікі….

— Якой краіне быў прысвечаны ўрок? (Беларусь.)

Закончы сказ: Я ведаю, што Беларусь….

— На гэтым наш урок падышоў да заканчэння. Мы з вамі паўтарылі і абгрунтавалі атрыманыя веды аб прыметніках, замацавалі іх, выканаўшы тэставыя заданіі. І таксама пагаварылі аб нашай Радзіме – Беларусіі. Вы ўсе добра папрацавалі. Самымі актыўнымі на ўроку былі… (прозвішчы вучняў).

Выстаўленне адзнак.

12. Рэфлексія.

Кожнаму вучню раздаецца кветачка. Вучням неабходна адлюстраваць з дапамогай колеру свой настрой на ўроке і прымацаваць кветачку да карты Беларусі.

— Калі ў вас добры настрой і ўсё было зразумела на ўроку – жоўты; калі нечым не задаволены і нешта не атрымалася – чырвоны; калі дрэнны настрой і трэба дапамога па тэме ўрока – блакітны.

З картак вучні складаюць “жывы” сказ: Хай цвіце і квітнее родная Беларусь!

13. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 90, старонка 64.

— Усім вялікі дзякуй. Урок скончаны.

 

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры