Нашы сябры

План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

Тэма: Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты: замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў, граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна ўжываць іх у мове; ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю; развіваць мову вучняў; выхоўваць любоў да роднага краю.

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 3 клас; карта Рэспублікі Беларусь; магнітафон; карткі з заданнем; фотаздымкі горада Нясвіжа: парк, замак, возера; кветкі для рэфлексіі; каляровыя алоўкі.


 

Ход урока

 

1. Арганізацыйны момант.

— Добры дзень! Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.

2. Праверка дамашняга задання.

— Звернемся да вашага дамашняга задання. Усе зрабілі? Якія пытанні або складанасці узнікалі пры выкананні? (Выказванні вучняў.)

3. Уступная гутарка. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока.

Гучыць музыка. Настаўнік чытае верш:

То ялінкі, то сасонкі
Падпіраюць небакрай…
Прыгажэйшае старонкі
Не знайсці, як не шукай.
Скачуць сонейка асколкі
Пасля дожджыку ў вадзе.
Весялейшае вясёлкі
Не пабачыш анідзе.
Пахне збожжа свежым хлебам.
Сыпле золата жніво.
Жаўрукі звіняць пад небам –
Славяць свету хараство.
На бярозе – белы бусел.
Пад бярозаю – ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край.

А.Вольскі “Непаўторны край”

— Якая наша Беларусь? (Выказванні вучняў.)

Прапануюцца карткі з прыметнікамі. Вучні выбіраюць адпаведныя карткі і прымацоўваюць іх на дошцы вакол карты Рэспублікі Беларусь.

Карткі са словамі: непаўторная, сінявокая, новы, прыгожая, ласкавае, багатая, азёрная, лясны, шчодрая, сіні, квітнеючая, казачны, загадкавае, лясная.

Вучні чытаюць словы, якія выбралі, і вызначаюць, да якой часціны мовы яны адносяцца.

— Уявіце, што стала б з мовай, каб прыметнікі на нейкі момант зніклі з ужывання? (Выказванні вучняў.)

— Каб наша мова была прыгожай і дакладнай, трэба прыметнікі вывучаць, ведаць іх граматычныя асаблівасці. На ўроку мы будзем замацоўваць веды аб прыметніках, вучыцца вызначаць іх род, правільна ўжываць у мове. Тэма нашага ўрока “Змяненне прыметнікаў па родах”.

4. Хвілінка чыстапісання.

— Адкрыйце, калі ласка, сшыткі і запішыце:

Б Б Б б б б Бм бр бэ

Беларус, беларускі, Беларусь

Белы бусел – сімвал Беларусі.

— Знайдзіце слова, якое напісана з вялікай літары, растлумачце правапіс. (Беларусь – геаграфічная назва, пішацца з вялікай літары.)

— Знайдзіце словы, якія з’яўляюцца прыметнікамі, вызначце іх род. (Белы, беларускі – прыметнікі мужчынскага роду, адказваюць на пытанне які?, і маюць канчатакі –ы і -і.)

5. Актуалізацыя ведаў. Тэст “Так – не”.

1. Прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?

2. Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3. У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4. Прыметнікі ў адзіночным і множным ліках змяняюцца па родах.

5. У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ая, -яя

6. У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і.

7. У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на пытанні якая? якое?

Узаемаправерка. (На дошцы адкрываюцца правільныя адказы.)

— А зараз абмяняйцеся карткамі, паглядзіце на дошку і праверце свайго суседа па парце.

1.– Прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.+ Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3.+ У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4.– Прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.

5.– У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі — ае, -яе.

6.+ У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -і, -ы.

7.– У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на патанне якая?

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?