План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Састаў слова.
Тэма: Састаў слова.
Мэты: актуалізаваць веды вучняў пра часткі слова: аснову, корань, прыстаўку, суфікс, канчатак; практыкаваць у разборы слова па саставе, падборы аднакаранёвых слоў; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць лексічны запас вучняў.
Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення.
Абсталяванне: дыдактычны матэрыял, малюнкі, тэматычныя слоўнікі для пачатковых класаў «Слоўнікавая скарбонка», табліцы.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант.
Весела гучыць званок,
Яго голас нам знаёмы,
Запрашаем на урок
Беларускай мовы!
2. Моўная размінка.
Ду-ду-ду! Ду-ду-ду! Я вучыцца ў клас іду. Ды-ды-ды! Ды-ды-ды! Ходзяць дзеці ўсе сюды.
3. Паведамленне тэмы урока.
— Сёння наш урок заснаваны на паўтарэнні ведаў аб частках слова, якія вы атрымалі на папярэдніх уроках. Мы павінны з вамі ўспомніць і замацаваць ўсё тое, што ведаем.
4. Хвілінка чыстапісання.
ОоО Ор Ок Од
Школьнікі даюць характарыстыку гуку [о].
— Што пішацца з вялікай літары? (Фаміліі і імёны людзей, клічкі жывёл, геаграфічныя назвы.)
Вучні запісваюць геаграфічныя назвы:
Орша, Одэр, Оксфард
Орша — раённыцэнтр у Віцебскай вобласці.
Одэр — рака, якая працякае па трох краінах Еўропы: Польшчы, Чэхіі, Германіі.
Оксфард — горад у Англіі, у ім знаходзіцца знакаміты Оксфардскі ўніверсітэт.
Вучні запісываюць аднакаранёвыя словы, вызначаюць корань.
Мароз, марозны, замарозіць, маразы
— Як знайсці корань у слове? (Знаходзім і выдзяляем агульную частку слоў.)
— Чаму у першых трох словах корань “мароз”, а у апошнім – “мараз”? (Чаргаванне. У беларускай мове літара “о” пішацца пад націскам, без націска – пераходзіць у “а”.)
5. Актуалізацыя ведаў. Паўтор склада слова.
— Усё на свеце з чаго-небудзь складаецца: лес складаецца з дрэў, дрэвы маюць свае часткі. Мова складаецца са сказаў, а сказы — са слоў. Словы зроблены са свайго «будаўнічага» матэрыялу. Кожная «будаўнічая» часцінка ўносіць у слова сваю частку сэнсу.
Пытанні: «Успамінаем »
— 3 якіх частак складаецца слова? (Аснова, корань, прыстаўка, суфікс, канчатак.)
— Што мы называем асновай слова? (Частка слова без канчатка называецца асновай.)
— Якая частка слова выконвае галоўную ролю? (Корань.)
— Што такое корань? (Агульная частка роднасных слоў.)
— Якое яшчэ значэнне можа мець гэтае слова? (Корань дрэва, корань зуба і т.д.)
— Якую ролю адыгрываюць прыстаўка, суфікс, канчатак? (Канчатак служыць для ўтварэння формы слова і сувязі слоў у сказе. Суфікс і прыстаўка служаць для ўтварэння слоў.)
Складанне кластара:
Склад слова
Прыстаўка+Корань+Суфікс+Канчатак
6. Арфаграфічная хвілінка.
На дошцы — верш В. Віткі.
Кожны месяц — чараўнік:
Студзень, люты, сакавік…
Ліпень, жнівень, верасень —
Усе лясы ў верасе.
А кастрычнік, лістапад —
Хто з нас восені не рад!
Зац..рушы.ць снегам снежань,
I не ўлежыць нават лежань:
Усе на санкі, на канькі —
Незабыўныя дз.. нькі.
Вучні чытаюць верш, тлумачаць правапіс прапушчаных літар. (Зацярушыць, дзянькі – “я” – першы склад перад націскам.)
— Якія словы называюцца роднаснымі? (Словы, якія маюць агульную частку і звязаны паміж сабой па значэнні. Іх яшчэ называюць аднакаранёвымі, таму што яны ўсе маюць адзін і той жа корань.)
— Знайдзіце роднасныя словы. Абазначце корань.
Вучні знаходзяць роднасныя словы, выпісваюць іх і абазначаюць корань. (Верасень — верас, снегам-снежань, улежыць –лежань.)
— Пра якую пару года ідзе размова ў вершы? (Зіма, весна, лета, восень.)
— Назавіце асеннія месяцы. (Верасень, кастрычнік, лістапад.)
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!