План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Састаў слова.

7. Фізкультхвілінка.

Мы, асеннія лісточкі,

На галінках сядзелі,

Падзьмуў вецер — паляцелі

На зямлю ціха селі.

Прабег вецер – зноў

Узняў шмат лістоў.

Закружылі, паляцелі,

I зноў на зямлю селі.

8. Замацаванне ведаў. Работа па табліцы.

Склад слова.

Прыстаўка Частка слова, якая ўтварае новыя словы; стаіць перад коранем
Корань Агульная частка роднасных слоў
Суфікс Частка слова, якая ўтварае новыя словы; стаіць пасля кораня
Аснова Частка слова без канчатка
Канчатак Зменная частка слова, якая ўтварае формы слова і звязвае словы ў словазлучэнні і сказы

— Знайдзіце ў падручніку дакладныя правілы аб частках слова, якімі знакамі яны абазначаюцца, запішыце ў табліцу, прывядзіце прыклады.

Вучні працуюць ля дошкі і ў сшытках.

9. Гульня «Літарная лесвіца».

— Вам трэба падабраць да слова «Рыба» аднакараневыя словы:

р ы б а
р ы б к а
р ы б а к і
р ы б а л к а
р ы б а ч ы ц ь
р ы а л о ў н ы я

1. Як называецца рыба малых памераў? (рыбка)

2. Людзі, якія ловяць рыбу. (рыбакі)

3. Лоўля рыбы. Як называецца? (рыбалка)

4. Што робіць чалавек з вудай? (рыбачыць)

5. Як называюцца кручкі для лоўлі рыбы? (рыбалоўныя)

— Запішыце словы. Які корань у гэтых роднасных словах? (Рыб-)

10. «Прагулка ў лес».

— Зараз мы з вамі адпраўляемся на прагулку ў асенні лес.

Настаўнік прапануе вучням адправіцца ў лес (вывешвае на дошку малюнак асенняга лесу) і запісаць адказы на пытанні адным словам.

— Як называецца грыб, які расце пад бярозай? (падбярозавік)

— А пад асінай? (падасінавік)

— Якія грыбы растуць на пнях? (апенькі)

— Які грыб расце ў бары? (баравік)

— Прыгадайце назву грыба, падобную да слова ліса (лісічкі).

Школьнікі разбіраюць гэтыя словы па саставе. Праводзіцца ўзаемаправерка.

Далей складаюць сказы па малюнках, выкарыстоўваючы запісанныя назвы грыбоў. Адзін лепшы сказ запісваецца на дошцы і ў сшыткі.

11. Работа з тэкстам.

Жнівень багаты грыбамі. Цёплыя дажджы спрыяюць росту грыбоў. Таму такія дажджы называюць грыбнымі. Грыбнікоў вабяць і малады сасоннік, і стары бор. Асабліва вабіць лес, калі кранецца ў рост кароль грыбнога царства — баравік.

Пытанні і заданні:

— Запішыце тэкст.

— Знайдзіце аднакараневыя словы, абазначце ў іх корань.(Аднакараневыя словы: грыбамі, грыбнымі, грыбнікоў; бор, баравік)

12. Замацаванне ведаў. Гульня «Лішняе слова».

Вучні знаходзяць «лішняе» слова. Аднакаранёвыя словы разбіраюць па саставе.

Гора, горны, гара, гарняк, горка. (Гора)

Соль, салонка, саліст, саліць. (саліст)

Вада, вадзічка, вадзіць. (вадзіць)

Дарога, шлях, дарожны, падарожнік. (шлях)

Кніжны, падручнік, кнігалюб, кнігарня. (падручнік)

13. Слоўнікавая работа.

Работа з арфаграфічнымі слоўнікамі. Работа ў парах. Работа над зрокавым вобразам слова.

— Знайсці і выпісаць са слоўніка словы, якія адносяцца да тэмы «Восень». (Восень, хмара, дождж, грыб).

— Змяніць словы так, каб яны абазначалі прымету прадмета і адказвалі на пытанне якая? Абазначыць часткі слоў. (Восеньская, хмарная, дажджлівая, грыбная.)

14. Гульня «Аўкцыён».

— Падбярыце як мага больш аднакаранёвых слоў да слоў:

Трава (1-шы рад); бяроза (2-гі рад); агарод (3-ці рад).

15. Рэфлексія.

— Чым займаліся на ўроку? Што новага вы даведаліся? 3 якімі цяжкасцямі сустрэліся? (Адказы вучняў.)

— Ацаніце сваю працу на ўроку.

16. Дамашняе задание.

Практыкаванне 212, старонка 136.

— З частак слоў. Якімі жангліруе клоун, збярыце словы. Запішыце ў радок аднакаранёвыя словы, вызначыце часткі слова.

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры