План-канспект. Беларуская мова. 4 клас. Сказы з аднароднымі членамі. Урок 2.
Тэма: Сказы з аднароднымі членамі. Урок 2.
Мэта: Пазнаёміць з правіламі адасаблення аднародных членаў сказа на пісьме; удасканальваць уменні вучняў інтанаваць сказы з аднароднымі членамі сказа; фарміраваць навык правільна будаваць і ўжываць сказы такога тыпу пры складанні тэксту; развіваць маўленне вучняў, арфаграфічную зоркасць.
Тып урока: Камбінаваны.
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 4 клас, частка 1.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
— Добры дзень. Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
Праверка дамашняга задання.
Вучні чытаюць сказы з аднароднымі членамі, вызначаюць іх: на якое пытанне адказваюць, да якога слова адносяцца, якімі членамі сказа – галоўнымі або даданымі – з’яўляюцца.
Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка.
— Зараз запішам: дата, класная работа.
На дошцы напісана: ць ці ця цю це цё. Вучні запісваюць у сшыткі.
— Прачытайце словы, якія запісаны на дошцы.
_ягнік, _ішыня, па_еркі, іс_і, глядзе_ь.
— Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Адзін вучань ля дошкі, растлумачвае ўстаўленыя літары.
— Запішыце ў сшыткі два прыклады на гэта правіла.
Дзеці запісваюць, потым некалькі прыкладаў зачытваюць.
Паведамленне тэмы ўрока.
— Запішыце сказ пад дыктоўку: Дзяўчынка дастала з ранца і палажыла на парту сшытак, падручнік, пенал.
Дзеці запісваюць сказ у сшыткі, адзін вучань ля дошкі.
— Знайдзіце і падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Дзяўчынка – дзйнік, дастала і палажыла – выказнік.
— Знайдзіце словы ў сказе, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне, слова да якога яны адносяцца. Што гэта за словы?
— Дзяўчынка (Што зрабіла?) дастала і палажыла (Што?) сшытак, падручнік, пенал. Гэта аднародныя члены сказа.
— Над якой тэмай сення будзем працягваць працаваць?
— Аднародныя члены сказа.
— Чаму паставілі коскі? І чаму не паставілі?
— Адасобілі аднародныя члены сказа, там дзе злучнік коска не патрэбна.
— Што дапамагло паставіць коскі?
— Сэнсавае пералічэнне.
— Зробім вывад: як абазначаюцца аднародныя члены сказа на пісьме?
— Коскай або злучнікам.
Работа з падручнікам.
Практыкаванне 58 вусна.
— Прачытайце верш. Якія літары трэба паставіць замест кропак? Растлумачце. Знайдзіце ў вершы аднародныя члены сказа. Дакажыце, што яны з’яўляюцца аднароднымі.
Практыкаванне 61.
— Разгледзьце малюнкі і прачытайце дадзеныя словы і словазлучэнні да кожнага малюнка. Складзіце некалькі сказаў, каб у вас атрымалася апавяданне, і запішыце іх. Сказы павінны быць: з аднароднымі дзейнікамі, з аднароднымі выказнікамі, з аднароднымі даданымі членамі сказа.
Вучні самастойна выконваюць работу. Праверка, выпраўленне памылак.
Слоўнікавая работа.
— Перакладзіце на беларускую мову словы.
Игра, игрок, кукла, железная дорога, поезд.
Вучні запісваюць словы ў сшытак. Праверка, выпраўленне памылак.
Вынік урока.
— На якой тэмай працавалі?
— Сказы з аднароднымі членамі.
— Пра што новае даведаліся? Што выклікала цяжкасці? (адказы вучняў)
Дамашняе заданне.
Запісана на дошцы. Правіла, старонка 37, практыкаванне 62.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!