План-канспект. Беларуская мова. 4 клас. Сказы з аднароднымі членамі.
Тэма: Сказы з аднароднымі членамі.
Мэта: Фарміраваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа (галоўныя і даданыя), развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў сказа; развіваць маўленне вучняў, арфаграфічную зоркасць.
Тып урока: Камбінаваны.
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 4 клас, частка 1.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
— Добры дзень. Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка.
— Зараз адкрыем сшыткі. Запішам: дата, класная работа.
На дошцы напісана: ея ёя ея ёя. Вучні запісваюць у сшыткі.
— Якая арфаграмма схавалася ў хвілінке чыстапісання?
— У першым складзе перад націскам е пераходзьць ў я.
— Змадэлюйце гэта правіла.
Дзеці пішуць на дошцы і ў сшытках мадэль правіла.
— Прачытайце словы, якія запісаны на дошцы.
Сл_ды, гн_здо, л_сны, в_снавы, кв_цісты, с_яло, л_карства.
— Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Адзін вучань ля дошкі, растлумачвае ўстаўленыя літары.
— Сляды, пішам літару я, таму што атрымашся пераход ад слова след. І г.д.
— Запішыце ў сшыткі па два прыклады на пераход е → я, ё → я.
Дзеці запісваюць, потым некалькі прыкладаў зачытваюць.
Паведамленне тэмы ўрока.
— Запішыце сказ пад дыктоўку: Вясна прыносіць нам ласкавае сонейка і пралескі.
Дзеці запісваюць сказ у сшыткі, адзін вучань ля дошкі.
— Знайдзіце ў сказк арфаграмы, растлумачце іх.
— Вясна, е пераходзіць у я. Прыносіць, т пераходзіць у ц. Пралеска, праверачнае слова пралесачка.
— Подкрэсліце голоўныя члены сказа.
— Вясна – дзейнік, прыносіць – выказнік.
— Знайдзіце ў сказе словы, якія адказваюць на адно пытанне. На якое? Якімі членамі сказа яны з’яўляюцца? Чаму? Як падкрэсліць?
— Сонейка і пралескі адказваюць на пытанне Што?, з’яўляюцца даданымі членамі сказа, таму што адказваюцьна склонавае пытанне, падкрэсліваюцца пунктырам.
— Знайдзіце слова, да якога яны адносяцца?
— Да слова прыносіць.
— Адкажыце, што гэта за члены сказа і чаму? Над якой тэмай мы працягваем працаваць на гэтым уроку?
— Тэма ўроку: сказы з аднароднымі членамі. Гэтыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа, таму што залежаць ад аднаго члена сказа і адказваюць на адно пытанне.
Праверка дамашняга задання.
Вучні чытаюць сказы з аднароднымі членамі, вызначаюць іх: на якое пытанне адказваюць, да якога слова адносяцца, якімі членамі сказа – галоўнымі або даданымі – з’яўляюцца.
Работа з падручнікам.
Практыкаванне 54 вусна.
— Прачытайце сказы, дадзеныя ў практыкаванні. Разгледзьце схемы, прыведзеныя ніжэй. Вызначыце, якому сказу адпавядае кожная схема.
Практыкаванне 56.
— Прачытайце тэкст пра кошку і мышку. Дапоўніце сказы з аднароднымі членамі словамі па пытаннях. Запішыце сказы, якія ў вас атрымаліся. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
Вучні выконваюць работу самастойна. Праверка, выпраўленне памылак.
Слоўнікавы дыктант.
Крэйда, вучань, выдатнік, радок, зычны, настаўнік.
Вучні запісваюць пад дыктоўку словы ў сшытак. Праверка, выпраўленне памылак.
Вынік урока.
— Над якой тэмай працавалі?
— Сказы з аднароднымі членамі.
— Пра што новае даведаліся? Што выклікала цяжкасці? (адказы вучняў)
Дамашняе заданне.
Запісана на дошцы. Правіла старонка 31, практыкаванне 57.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!