Нашы сябры

План-канспект. Беларуская мова. 4 клас. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Тэма: Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Мэта: Пазнаёміць з правіламі адасаблення аднароднях членаў сказа, іх злучэння пры дапамозе інтанацыі, слоў і, а, але; развіваць маўленне вучняў, арфаграфічную зоркасць.

Тып урока: Камбінаваны.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 4 клас, частка 1.

 

Ход урока

 

Арганізацыйны момант.

— Добры дзень. Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.

Праверка дамашняга задання.

Вучні чытаюць сказы з аднароднымі членамі, тлумачуць пастаноўку коскі, або яе адсутнасць.

Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка.

— Зараз запішам: дата, класная работа.

На дошцы напісана: оэ а оэ а. Вучні запісваюць у сшыткі.

— Прачытайце словы, якія запісаны на дошцы.

Стр_ла, с_сна, ш_рэць, ц_дзіць, в_чэй.

— Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Якім правілам вы карысталіся?

Адзін вучань ля дошкі, растлумачвае ўстаўленыя літары.

— У беларускай мове літары о, э пішуцца пад націскам, не пад націскам пераходзяць у а.

— Запішыце ў сшыткі два прыклады на гэта правіла.

Дзеці запісваюць, потым некалькі прыкладаў зачытваюць.

Паведамленне тэмы ўрока.

— Запішам сказ пад дыктоўку: Буслы, гусі, ластаўкі і стрыжы восенню ляцяць увырай.

Дзеці запісваюць сказ у сшыткі, адзін вучань ля дошкі.

— Падкрэсліце галоўныя члены сказа. Растлумачце пастаноўку косак.

— Буслы, гусі, ластаўкі і стрыжы – дзейнік, ляцяць – выказнік. Буслы, гусі, ластаўкі і стрыжы – аднародныя члены сказа, раздзяляюцца коскай, калі ёсць злучнік “і” – коска не ставіцца.

— Што ў гэтым сказе вам дапамагло правільна вызначыць аднародныя члены сказа і паставіць, дзе трэба, коскі?

— Усе гэтыя словы адказваюць на адно пытанне (Хто?) і адносяцца да аднаго слова ляцяць. Сэнсавае пералічэнне.

— Адкройце падручнікі на старонке 39, прачытайце тэму. Над якой тэмай сення будзем працавать на ўроку?

— Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

— Назавіце словы, якія могуць злучаць аднародныя члены сказа.

— І, а, але.

Работа з падручнікам.

Практыкаванне 63.

— Прачытайце першы сказ, спішыце, знайдзіце аднародныя члены сказа, пастаўце знакі прыпынку. (Вучні выконваюць заданне.) Прачытайце сказ інтанацыйна правільна, растлумачце пастаноўку косак. Ці ёсць сэнсавае пералічэнне?

— Ставім коску паміж аднароднымі членамі сказа, там дзе злучнік “і” коску ставіць не трэба. Ёсць сэнсавае пералічэнне.

— Прачытайце другі сказ. Вызначце, ці ёсць аднародныя члены? Чаму менавіта яны?

— Ёсць аднародныя члены сказа. Яны адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго слова.

— Спішыце сказ. Падкрэсліце аднародныя члены. Якімі членамі сказа яны з’яўляюцца? Чым яны злучаны? Ці ёсць пералічэнне?

— Аднародныя члены злучаны словам “а”. Пералічэння няма, ёсць супрацьпастаўленне.

— Ці трэба ставіць коску? Чаму?

— Коску трэба паставіць, таму што няма пералічэння.

— Наступны сказ. Вызначце аднародныя члены сказа. Чым яны злучаны, ці трэба коска? Запішыце сказ, падкрэсліце аднародныя члены.

— Аднародныя члены сказа злучаны словам “але”. Пералічэння няма, ёсць супрацьпастаўленне, трэба ставіць коску.

— Разгледзьце малюнак на старонке 41. Адкажыце на пытанне: з якімі словамі сябруе коска і з якімі не?

— Коска сябруе со словамі “а” і “але” і не сябруе со словам “і”. Коска сябруе, калі ёсць два слова “і”.

— Чытаем правіла на старонке 41.

Практыкаванне 67.

— Прачытайце сказ. Вызначце аднародныя члены. Якім словам яны злучаны, ці ёсць пералічэнне, ці трэба ставіць коску?

— Аднародныя члены злучаны словам “і”, есць пералічэнне. Коску ставім таму, што слова “і” ужываецца два разы.

— Запішыце сказ, пастаўце знакі прыпынку, падкрэсліце аднародныя члены.

Вынік урока.

— На якой тэмай працавалі?

— Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

— Пра што новае даведаліся? Што выклікала цяжкасці? (адказы вучняў)

Дамашняе заданне.

Запісана на дошцы. Правіла, старонка 41, практыкаванне 68.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?