Нашы сябры

Праверачны тэст. 3 клас. Часціны мовы. Дзеяслоў.

Беларуская мова 3 клас.

 

Праверачныя тэставыя заданні для выяўлення ўзроўня ведаў вучняў 3 класа па тэме “Дзеяслоў”.

.
1. Закончы азначэнне (выберы правільны адказ):

Дзеяслоў – гэта часціна мовы, якая абазначае…

а) Прадмет

б) Дзеянне прадмета

 

2. Пазнач правільны адказ:

Дзеясловы змяняюцца…

а) Па склонах і часах

б) Па часах, асобах, ліках, родах

 

3. Дзеяслоў адказвае на пытанні…

а) Хто? Што?

б) Што робіць? Што зробіць?

в) Як? Дзе?

 

4. Пазнач дзеясловы:

а) Гульня

б) Сачыць

в) Надзімаць

г) Лунаваць

д) Жаданне

 

5. Пазнач дзеясловы І спражэння:

а) Весяліць

б) Рэдагаваць

в) Мроіць

г) Рушыць

д) Тупаць

 

6. Устаў “е” ці “і”

а) Кіда…ш

б) Гол…ш

в) Чака…ш

г) Прагн…м

д) Водз…м

 

7. Устаў “ю” ці “я”

а) Жарту…ць

б) Хварэ…ць

в) Садз…ць

г) Пілу…ць

д) Леп…ць

Адказы

 
______________

 

Глядзець іншыя матэрыялы для 3 класа.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?