Праверачны тэст. 3 клас. Часціны мовы. Прыметнік.

Беларуская мова 3 клас.

 

Праверачныя тэставыя заданні для выяўлення ўзроўня ведаў вучняў 3 класа па тэме “Прыметнік”. Два варыянта.

.
Варыянт 1

 

1. Закончы азначэнне, выберы правільны адказ.

Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае…

а) Дзеянне прадмета

б) Прымету прадмета

 

2. Пазнач правільны адказ

Прыметнікі змяняюцца па…

а) Ліках, склонах, часах

б) Ліках, склонах, родах

 

3. Прыметнік адказвае на пытанні…

а) Што рабіць? што зрабіць?

б) Які? чый?

 

4. Пазнач прыметнікі:

а) Бель

б) Вышыня

в) Чысты

г) Верхні

д) Насіць

 

5. Пішацца “е” ці “я”?

Вячэрн…й парою, верхн…е адзенне, бела… футра, летн…й раніцай, бялютка… покрыва.

 

Варыянт 2

 

1. Закончы азначэнне, выберы правільны адказ.

Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае…

а) Прадмет

б) Прымету прадмета

 

2. Пазнач правільны адказ

Прыметнікі змяняюцца па…

а) Ліках, склонах, родах

б) Склонах, часах, асобах

 

3. Прыметнік адказвае на пытанні…

а) Які? чый?

б) Дзе? Калі? Куды?

 

4. Пазнач прыметнікі:

а) Сінька

б) Гладкі

в) Бялець

г) Гарычты

д) Лясны

 

5. Пішацца “е” ці “я”?

Сін…я смуга, ружова… неба, ранн…я вясна, летн…й раніцай, светла… пачуццё.





Адказы

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук Аноним

Што шукаеш?

Нашы сябры