Нашы сябры

Займальны матэрыял. Правапіс звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых.

Лішнія словы

Знайдзіце ў прапанованых радках лішнія словы, растлумачце.

Лы(ж, ш)ка, сту(ж, ш)ка, сырае(ж, ш)ка,

качарэж(ж, ш)ка, кні(ж, ш)ка, сце(ж, ш)ка,

перабе(ж, ш)ка, ле(ж, ш)ка, бро(ж, ш)ка,

ду(ж, ш)ка, дзе(ж, ш)ка, стры(ж, ш)ка, мо(ж, ш)ка.

Адказы

Лыжка, стужка, сыраежка,

качарэжка, кніжка, сцежка,

перабежка, лежка, брошка,

дужка, дзежка, стрыжка, мошка.

Лішнія словы — брошка, мошка, бо ў іх гук [ш] абазначаецца літарай ш, а ў іншых словах — літарай ж.

Гульня “Ланцужок слоў”

Гульня праводзіцца ў парах. Адзін з вучняў называе слова з літарай, якая абазначае зычны гук і выклікае сумненне пры напісанні, другі падбірае праверачныя словы, напрыклад: просьба — прасіць, папрасіць, запрасіць і інш. Потым вучні мяняюцца ролямі. Колькасць праверачных слоў запісваецца. Перамагае той, хто назаве болыы праверачных слоў.

Маленькая крыжаванка

крыжаванка Звонкія і глухія

1. Тавары, прызначаныя для перавозкі.

2. Лётчык.

3. Жук-шкоднік, які грызе кару і драўніну.

4. Працяглая гаворка аднаго чалавека.

5. Узнагарода пераможцу ў якім-небудзь спаборніцтве.

6. Намеценая ветрам гурба снегу.

7. Участак зямлі, засаджаны агароднінай.

8. Гераічны, самаадданы ўчынак.

Адказы

1. Груз. 2. Пілот. 3. Караед. 4. Маналог. 5. Прыз. 6. Сумёт. 7. Агарод. 8. Подзвіг.

Гульня “Эстафета”

Перад пачаткам гульні на дошцы запісваюцца ў слупкі словы ў фанетычнай транскрыпцыі, напрыклад:

[ с’ц’эшка ] — [ барадз’ба ] —

[ проз’ба ] — [ вуш ] —

[ с’н’эх ] — [ б’эх ] —

[ лышка ] — [ л’очык ] —

[ ач¯ын’іц’ ] — [ б’эрах ] —

[ дз’ац’ка ] — [ апкас’іц’ ] —

[ з’й’эхац’ ] — [ дошч ] —

[ паткаска ] — [ каз’ба ] —

[ лотка ] — [ л’охка ] —

[ апхап’іц’ ] — [ патк’інуц’ ] —

Потым удзельнікі кожнай з дзвюх каманд па чарзе выходзяць да дошкі, перадаюць адзін аднаму крэйду як эстафетную палачку і пасля працяжнікаў запісваюць словы (па адным кожны) паводле сучаснага правапісу.

Адказы

У першым слупку — сцежка, просьба, снег, лыжка, адчыніць, дзядзька, з’ехаць, падказка, лод¬ка, абхапіць.

У другім — барацьба, вуж, бег, лёт¬чык, бераг, абкасіць, дождж, касьба, легка, падкінуць.

Гульня “Хто хутчэй”

Як правільна прачытаць словы езджу, паездка, грузчык, просьба, адцадзіць, адцерці, дождж, на дарожцы, пазжынаць, сшытак, прывёзшы?

Запішыце іх у фанетычнай транскрыпцыі.

Адказы

[й’эжджу], [пай’эстка], [грушчык], [про¬з’ба], [ац¯адз’іц’], [ац’эрц’і], [дошч], [надарошцы], [пажынац’], [шытак], [прыв’ош¯ы]

 

Аўтар А. Солахаў

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?