План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 2 клас. Народныя заклічкі, прыгаворкі, пацешкі.

Тэма: Народныя заклічкі, прыгаворкі, пацешкі.

Мэта: Пазнаёміць з творамі малых жанраў вуснай народнай творчасці. Развіваць і выхоўваць цікавасць да твораў вуснай народнай творчасці, да гісторыі свайго народа.

Абсталявынне: Падручнік, выстава кніг з творамі вуснай народнай творчасці.

Ход уроку:

1. Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання.

Выразнае чытанне калыханак.

3. Паведамленне тэмы.

— Сёння на ўроку працягваем знаёмства з малымі жанрамі вуснай народнай творчасці. Якія творы ставяцца да твораў вуснай народнай творчасці? Што адрознівае творы вуснай народнай творчасці ад іншых твораў? Успомніце творы малых фальклорных жанраў, якія вы ўжо чыталі. Сёння мы пазнаёмімся з такімі жанрамі як заклічкі, прыгаворкі, пацешкі.

Заклічкі і прыгаворкі па сваім паходжанні звязаныя з народным каляндаром і народнымі святамі. Калі заклічкі ўтрымоўваюць зварот да сіл прыроды — сонцу, ветру, вясёлцы, то прыгаворкі — да птушак і жывёл. Гэтыя магічныя загаворы перайшлі ў дзіцячы фальклор дзякуючы таму, што дзеці рана прылучаліся да працы і клопатам дарослых. Пазней заклічкі і прыгаворкі набываюць ужо характар забаўляльных песенек.

4. Работа па тэме.

Знаёмства з заклічкамі і прыгаворкамі. Падручнік, стар. 44. Чытанне настаўнікам.

— Як вы лічыце, ад якога слова атрымалася слова заклічка? Што значыць заклікать? Падбярыце словы, блізкія па сэнсе да гэтага слова. Да каго звяртаюцца аўтары заклічак? З якой просьбай яны звяртаюцца? Чаму так важна было звярнуцца да сонейка, дожджыку?

Калектыўнае чытанне заклічак.

— Ад якога слова атрымалася слова прыгаворка? Што значыць прыгаварываць? Гэта гучна крычаць або ціха прасіць? Як трэба чытаць прыгаворку?

Чытанне прыгаворак у парах.

Знаёмства з забаўлянкамі. Падручнік стар. 43. Чытанне настаўнікам.

— Ад якога слова атрымалася слова забаўлянка? Што значыць забаўляць? Калі іх выконвалі? Пра што ідзе гаворка ў забаўлянках? Што займальнага ў гэтых вершах? З якім настроем трэба чытаць забаўлянкі?

Выразнае чытанне забаўлянак вучнямі.

— Звярніце ўвагу на нашу выставу кніг. Якія творы змешчаны ў гэтых кнігах? Чаму вы так вырашылі? Знайдзіце ў іх тыя жанры фальклору, з якімі сення пазнаёміліся.

Заданне па радах, знайсці і прачытаць заклічкі, прыгаворкі, пацешкі.

5. Вынікі ўроку.

— Над якой тэмай працавалі? Што новага даведаліся? З якімі жанрамі вуснай народнай творчасці пазнаёміліся? Ацаніце сваю работу на ўроке.

6. Дамашняе заданне.

— Падрыхтаваць выразнае чытанне заклічак і прыгаворак. Адну забаўлянку вывучыць на памяць.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры