План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 3 клас. Літаратурныя казкі. Галіна Васілеўская “Усмешка”.

Аналіз твора.

— Аб кім гаворыцца ў гэтай казцы?

— Аб злым чараўніку і аб шчаслівых людзях з казачнага горада.

— Чаму злы чараўнік вырашыў наведацца ў казачны горад?

— Ён даведаўся, што ў гэтым горадзе жывуць шчаслівыя людзі, і вырашыў адабраць у іх усмешкі.

— Якім чынам чараўнік спрабаваў здабыць усмешку? Ці атрымалася гэта ў яго?

— Адабраць, украсці, купіць. Не атрымалася.

— Што параіў чараўніку добры чалавек? Якім чынам магчыма здабыць усмешку?

— Чалавек параіў рабіць дабро. Усмешку можна атрымаць за добрыя справы.

— Ці атрымалася што ў чараўніка нарэшце? Што ён зрабіў?

— Ён дапамог маленькай дзяўчынцы, а яна падаравала яму ўсмешку. Чараўнік стаў добрым і шчаслівым.

Творчая работа над творам.

— Разгледзьце, калі ласка, малюнак да казкі. Знайдзіце ў тэксце апісанне гэтага малюнка. (Дзеці зачытваюць месца, дзе гаворыцца аб тым, як чараўнік ляцеў у горад.) На малюнку мы бачым начны горад. А як бы вы намалявалі гэты горад днём, калі ён напоўнены шчаслівымі людзьмі? Знайдзіце ў тэксце апісанне горада і вусна намалюйце яго. (Дзеці маляўніча апісваюць казачны горад з яго жыхарамі, звяртаючы ўвагу на тое, што робяць людзі і чаму яны шчаслівыя.)

— А зараз мы пагуляем з вамі ў гульню “Цёмная лашадка”. На картках напісаны словы, якія характарызуюць кагосьці з гэтай казкі. Вы павінны вызначыць, да каго адносіцца гэта характарыстыка, і даказаць сваімі словамі або радкамі з тэксту.

Шчаслівы, радасны, злы, харошы, казачны, вясёлы, страшны, зморшчаны, добры, дрэнны, прыветны, засмучаны.

(Адказы вучняў. Характарыстыкі чараўніка запісваюцца на дошцы ў два слупкі: які ён быў і які стаў.)

— Малайцы. Добра справіліся. А цяпер паспрабуем прачытаць твор выразна па ролях, перадаць сваім чытаннем настрой казкі і характар герояў. (Вучні чытаюць казку па ролях. Выбарачнае чытанне дыялога.)

— Добра ў вас атрымалася. А зараз паспрабуйце намаляваць вусны псіхалагічны партрэт чараўніка, выкарыстоўваючы запісаныя на дошцы характарыстыкі: якім ён быў і якім стаў. (Вуснае маляванне псіхалагічнага партрэту героя вучнямі.)

— Сапраўды, чараўніку ўдалося ператварыцца са злога ў добрага. А дзякуючы чаму атрымалася пераўтварэнне? Раскажыце, у які момант здарыўся цуд. Запішыце на дошцы паміж двума слупкамі гэтыя цудоўныя словы, якія могуць перамагчы зло. (Вучні пераказваюць здарэнне з маленькай дзяўчынкай. На дошцы запісваюць словы “дабро”, “добрая справа”, “усмешка”.)

— Вось мы з вамі і даведаліся аб тых цудоўных рэчах, якія могуць перамагчы зло. А ці можа здарыцца падобны цуд у сапраўдным жыцці? (Разважанні вучняў.) Падумайце, якія прыказкі або прымаўкі падыходзяць да гэтай казкі і чаму?

—————————————————————————————————-

Інфармацыя для настаўніка.

Як гукнеш, так і адгукнецца. З якім пазнаешся, такім станешся. Не пазнаўшы бяды, не ўчуеш дабра. Добрае слова даражэй за багацце. Слухайся добрых людзей, на шлях навядуць. Худа таму, хто дабра не робіць нікому. Злы не верыць, што ёсць добрыя людзі. Стаўся да людзей так, як жадаеш, каб яны ставіліся да цябе.

—————————————————————————————————-

Вынікі ўрока. Дамашняе заданне.

— А зараз я прапаную вам адказаць на пытанні невялікага тэста.

Тэст.

1. Якімі словамі вы можаце ахарактарызаваць злога чараўніка?

_____________________________________________________________

2. Чаму злы чараўнік прыляцеў у казачны горад і як ён сябе паводзіў?

_____________________________________________________________

_____________________________________________________________

3. Ці змяняліся вашы адносіны да чараўніка ў ходзе чытання? Чаму?

_____________________________________________________________

_____________________________________________________________

4. Аб чым хацеў сказаць аўтар казкі?

_____________________________________________________________

_____________________________________________________________

5. Чаму вас навучыла казка?

_____________________________________________________________

_____________________________________________________________

 

— Усе зрабілі? Малайцы. І так, з якой казкай вы пазнаёміліся сёння на ўроку? Хто яе аўтар?

— З казкай Г. Васілеўскай “Усмешка”.

— Дома я прапаную вам сачыніць вусна працяг казкі, расказаць аб тым, якім стаў чараўнік, аб яго добрых справах. Усім дзякуй, да пабачэння.

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры