Нашы сябры

План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 3 клас. Літаратурныя казкі. Галіна Васілеўская “Усмешка”.

Тэма: Літаратурныя казкі. Галіна Васілеўская “Усмешка”.

Мэта: пазнаёміць вучняў з творчасцю Г. Васілеўскай, з яе казкай “Усмешка”; замацаваць веды аб асаблівасцях літаратурнай казкі; развіваць маўленне вучняў, уменне выразнага чытання, папаўняць іх слоўнікавы запас; выхоўваць сродкамі чытання маральныя і эстэтычныя пачуцці; выклікаць цікавасць да чытання казак.

Абсталяванне: Падручнік Літаратурнае чытанне 3 клас, партрэт Г. Васілеўскай, карткі для гульні “Цёмная лашадка”.

Папярэдняя падрыхтоўка: Вуням было прапанована падрыхтаваць паведамленні аб жыцці і творчасці Г. Васілеўскай, прынесці на ўрок кнігі аўтара.


 

Ход урока

 

Арганізацыйны момант.

— Весела звініць званок.

Пачынаем наш урок.

Добры дзень. Сядайце.

Дзверы ў веды адчыняйце.

Ці ўсё правільна сядзяць?

Ці ўсё ўважліва глядзяць?

Актуалізацыя ведаў.

— Сёння, дзеці, мы працягваем з вамі гаварыць аб казках. Як вы бачыце, аб іх можна гаварыць доўга і шмат, а ўсё таму, што свет казак разнастайны і цікавы. Іх чытаюць людзі любога ўзросту. А як вы думаеце чаму? Бо казкі не толькі забаўляюць чытачоў.

— Казкі нас выхоўваюць і вучаць быць добрымі людзьмі.

— Правільна. А аб чым марылі людзі, якія складалі казкі?

— Яны марылі аб добрым жыцці, справядлівасці і перамозе дабра над злом.

— Так, гэта і ёсць асноўная думка ўсіх казак. А ці ведаеце вы, хто сачыняе казкі? Якія бываюць казкі ў адпаведнасці з аўтарствам?

— Бываюць народныя казкі, якія з’яўляюцца вуснай народнай творасцю. Ёсць казкі літаратурныя (аўтарскія), якія сачыніў пэўны аўтар-казачнік.

Паведамленне тэмы. Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

— Добра. І сёння мы з вамі працягваем знаёмства з літаратурнымі (аўтарскімі) казкамі. Успомніце, калі ласка, якіх беларускіх казачнікаў вы ведаеце? (Адказы вучняў.) Зараз мы з вамі пазнаёмімся з яшчэ адным казачнікам, дакладней, казачніцай – Галінай Васілеўскай. Я ведаю, што вы падрыхтавалі паведамленні аб жыцці і творчасці Г. Васілеўскай і нават арганізавалі выставу яе твораў. Калі ласка, хто жадае выступіць? (Паведамленні вучняў.)

———————————————————————————————-

Інфармацыя для настаўніка.

Васілеўская Галіна, нарадзілася 15.01.1927 г. у гарадскім пасёлку Клічаў Магілеўскай вобласці ў сям’і рабочага.

З 1932 г. жыве ў Мінску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». У 1959-1977 гг. — рэдактар аддзела часопіса «Работніца і сялянка». З 1977 г. — рэдактар аддзела нарыса, з 1979 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя». У 1982-1988 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджана медалём.

Літаратурнай працай займаецца з 1953 г. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 г. апублікавала першае апавяданне. Аўтар аповесцей для дзяцей і юнацтва «Маланка ўначы» (1963), «Малюнак на снезе» (1969), «Я еду на вярблюдзе» (1970), «Бывай, Грушаўка» (1979), «Юныя назаўсёды» (1983), «Крылы, або Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага» (1987). У 1986 г. выйшла «Выбранае».

—————————————————————————————————-

— Дзякуй за вашы паведамленні. Давайце мы іх размесцім на нашай выставе, побач з кнігамі Г. Васілеўскай. А зараз, перш чым перайсці да казкі, я прапаную вам адгадаць загадку.

Ад ЯЕ хмурны дзень святлей,

Ад ЯЕ ў небе вясёлка прачнецца…

Падзяліся ЁЮ са сваімі сябрамі,

І ЯНА да цябе не раз яшчэ вернецца.

— Гэта ўсмешка.

— Малайцы. Сапраўды, гэта ўсмешка. Пра яе спяваў маленькі Янот у мультфільме. Памятаеце? А як вы лічыце, што такое ўсмешка і навошта яна так неабходна ў нашым жыцці? (Разважанні вучняў.)

Чытанне і праверка першаснага ўспрымання.

— А зараз мы з вамі пачнём знаёмства з казкай Г. Васілеўскай “Усмешка”. Слухайце ўважліва. (Настаўнік чытае казку.) Вось вы праслухалі казку. Ці спадабалася яна вам? Чаму? Як вы лічыце, чаму аўтар назвала казку “Усмешка”? Што значыць “Рабіць дабро”? Каго называюць добрым чалавекам? (Адказы вучняў.)

Паўторнае чытанне. Слоўнікавая работа.

— А зараз я прапаную самастойна прачытаць вам казку і звярнуць увагу на незразумелыя словы.

Трымцець – дрыжаць, плёткі – сплетні, комін – дымавая труба.

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?