План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 4 клас. Мікола Хведаровіч “Верасень”.
Тэма: Мікола Хведаровіч “Верасень”.
Мэта: Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой; пашыраць веды об прыметах восені; выхоўваць любоў да прыроды.
Тып урока: Камбінаваны.
Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
— Пачынаем урок літаратурнага чытання. Сядайце, калі ласка.
Праверка дамашняга задання.
— Над якім творам вы працавалі дома? Якое заданне вам было дана?
— Эдуард Шым “Цяжкая праца”. Трэба было скласці апавяданне аб тым, як мы дапамагаем жывёлам і птушкам.
Апавяданні вучняў.
Паведамленне тэмы. Уступная гутарка.
— З творамі на якую тэму мы знаёмімся з вамі?
— Мы знаёмімся з творамі аб восені.
— З чаго пачынаецца восень?
— Дні становяцца карацее, сонейка не так грэе, птушкі збіраюцца ў вырай, пачынае ападаць лісце, трэба ісці ў школу.
— Добра. З гэтага пачынаецца восень у прыродзе. А з чаго пачынаецца каляндарная восень?
— З верасня.
— А ці ведаеце вы, як сустракае восень лес і яго жыхары? (Меркаванні вучняў.) Аб гэтым нам дапаможа даведацца Мікола Хведаровіч у сваім вершы “Верасень”.
Знаёмства з новым творам.
— Адкрыйце падручнікі на старонке 20. Прачатайце самастойна верш, вызначце, калі сустрэнуцца, незразумелыя словы.
Ржэўнік – поле, на якім засталося ржышча.
— Зараз прачытаем верш услых і адкажам, які настрой пабудзіў ён у вас? Чаму?
— Верш пабудзіў крыху сумны настрой, таму што змоўклі птушак галасы і дзянькі сталі маленькія. Але лес стаў прыгожы і ўсе яго жыхары бадзёра сустракаюць восень, таму і настрой вясёлы.
Работа над творам.
— Якой паказаў нам аўтар восень?
— Прыгожай і шчодрай да лясных жыхароў.
— Якія карціны лясной прыроды апісаны аўтарам?
— Лес пажаўцеў і стаў ціхім, з’явілася шмат грыбоў, жывёлы рыхтуюць запасы.
— Якім бы вы намалявалі вераснёвы лес?
Вуснае маляванне.
— Знайдзіце і зачытайце словы, якія дапамагаюць паэту прадставіць лясную прыроду як жывую істоту. Пералічыце прыметы лясной прыроды, згаданыя ў вершы.
Выбарачнае чытанне.
Вынікі ўрока. Дамашняе заданне.
— Якая тэма гэтага верша?
— Тэма верша – надыход восені ў лесе.
— Што новага і цікавага вы даведаліся з гэтага верша?
— Даведаліся, што ранняй восенню лес становіцца прыгожым, з’яўляецца шмат грыбоў, для жывёл шмат ежы і яны рахтуюцца да зімы.
— Да наступнага ўроку падрыхтуйце выразнае чытанне верша.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!