Нашы сябры

План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 4 клас. Падрыхтоўка жывёл да зімы. Эдуард Шым “Цяжкая праца”.

Тэма: Падрыхтоўка жывёл да зімы. Эдуард Шым “Цяжкая праца”.

Мэта: Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, прагназаваць змест твора па загалоўку, распазнаваць аўтара ў творы, яго адносіны да героя твора, вызначаць тэму і галоўную думку твора; выхоўваць станоўчыя адносіны да жывёл і птушак.

Тып урока: Камбінаваны.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас.


 

Ход урока

 

Арганізацыйны момант.

— Пачынаем урок літаратурнага чытання. Сядайце, калі ласка.

Праверка дамашняга задання.

— Над якім вершам вы працавалі дома? Што трэбы было зрабіць?

Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”. Трэба было вывучыць на памяць.

— Давайце прачытаем верш. Хто жадае?

(Вучні чытаюць верш на памяць.)

Актуалізацыя ведаў. Уступная гутарка.

— Пра якую пару года расказваецца ў вершы?

— Пра восень.

— З якіх месяцаў складаецца восень?

— Верасень, кастрычнік, лістапад.

— У гэтым вершы аўтар называе восень “залатою”, як вы гэта разумееце? Як называецца гэты мастацкі сродак?

— Жоўтае лісце на дрэвах падобна на золата. Гэта эпітэт.

— Якія прыкметы восені вы ўбачылі ў вершы?

— Павуцінкі лятаюць, рэчка сірацее, птушкі ляцяць у вырай.

— А якія яшчэ прыкметы вы ведаеце?

— Цямнее неба, становіцца халодна, некаторыя жывёлы рыхтуюцца да спячкі.

— Якіх вы ведаеце жывёл, што рыхтуюцца да спячкі?

— Мядзьведзь, вожык, змеі, насякомыя.

Паведамленне тэмы. Работа з падручнікам.

— Адкроем падручнік на старонке 19. Каговы бачыце на малюнку? Як вы лічыце, якая пара года тут намалявана? Чаму вы так лічыце?

— На малюнку – вожык. Пара года – восень, таму што жоўтае абляцелае лісце.

— Не здаецца лі вам, што вожык сумны? Чаму? Чым ён займаецца?

— Вожык сумны, ён збірае лісце для ложку.

— Як называецца апавяданне? Як вы думаеце, аб чым пойдзе гаворка ў апавяданні?

— Апавяданне называецца “Цяжкая праца”. Напэўна, гаворка будзе аб тым, як вожыку цяжка рыхтавацца да спячкі.

Слоўнікавая работа. Самастойнае чытанне.

— Зараз я прапаную вам самастойна прачытаць апавяданне, але спачатку разбярэм незразумелыя словы, якія сустракаюцца ў творы. Старонка 19.

(Вучні чытаюць словы, перакладаюць іх на рускую мову, тлумачаць значэнне. Самастойна чытаюць апавяданне, запытваюць, калі сустракаюцца яшчэ незразумелыя словы.)

— Ці спадабалася вам апавяданне? Чым? Ад чыйго імя напісана апавяданне?

— Апавяданне цікавае. Напісана ад імя аўтара.

Паўторнае чытанне. Аналіз твора.

— Зараз прачытаем апавяданне ланцужком. Адкажым на пытанне: ці лёгка вожыку збіраць лісце? Якім чынам ён здымае яго?

(Вучні чытаюць твор ланцужком.)

— Вожык накалывае некалькі лісточкаў на іголкі. Гэта не проста. А здымаць яшчэ горш: калючкі шчыльныя, лапкі кароткія. Здымае, цяручыся аб корань дрэва.

— Якім мы можам назваць вожыка?

— Сільны, працавіты, паслядоўны, упёрты.

— Як аўтар раней думаў, ці лёгка вожыку збіраць лісце? А як атрымалася на самой справе? Знайдзіце адказы на пытанні ў тэксце, зачытайце. (Вучні зачытваюць адпаведныя радкі.)

— Чаму аўтар дапамог вожыку? Ці прасіў яго вожык?

— Вожык не прасіў аутара, але ён дапамог, таму што ўбачыў, як вожыку цяжка.

— Які гэта ўчынак? Чаму?

— Гэта добры учынак, таму што трэба дапамагаць жывёлам.

Вынікі ўрока. Дамашняе заданне.

— Пра што новае вы даведаліся з апавядання?

— Даведаліся аб тым, як вожык рухтуецца да спячкі. І як яму нялёгка ў гэты час.

— Якая галоўная думка твора? Аб чым вам хацеў сказаць аўтар?

— Галоўная думка – любоў да братоў нашых меншых. Аўтар хацеў сказаць, што трэба дамагагаць жывёлам.

— Да наступнага ўроку я прапаную вам скласці апавяданне аб тым, як вы дапамагаеце жывёлам і птушкам.

 

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?