Сцэнарый. Урок пазакласнага чытання. Казачнікі свету.

Тэма: Казачнікі свету.

Мэта: пашырыць веды вучняў аб літаратурнай казцы, беларускіх і замежных казачніках; пашырыць чытацкі кругагляд навучэнцаў; падвесці вынік самастойнаму чытанню казак навучэнцамі; у творчай, гульнявой форме выявіць веды навучэнцамі прачытаных твораў; выхоўваць сродкамі чытання маральных і эстэтычных пачуццяў; выклікаць цікавасць да чытання казак.

Абсталяванне: Кнігі і партрэты казачнікаў свету, магнітафон, запіс мелодыі “У гасцях у казкі”, мяшочак з бочачкамі, кніжныя ілюстрацыі казак; экран гульні, на якім па ходзе адлюстроўваюцца вынікі конкурсаў, “Граматы чытача” для ўзнагароджання каманд.


Папярэдняя падрыхтоўка: Да ўрока вучням было прапанована ўспомніць і прачытаць казкі беларускіх, рускіх і замежных казачнікаў, прадугледжаныя спісам літаратуры на лета. Вучні падзяляюцца на тры каманды (па радах). Кожная каманда рыхтуе па некалькі пытанняў для сапернікаў: 1. беларускія казачнікі, 2. рускія казачнікі, 3. замежныя казачнікі. У класе афармляецца выстава кніг казачнікаў свету, партрэты казачнікаў, малюнкі вучняў па прачытаным казкам.

Форма правядзення: Інтэлектуальная гульня.

Правілы правядзення: У гульні прымаюць удзел тры каманды. Гульня складаецца з некалькі тураў. У кожным туры камандам даецца заданне, за поўны і правільны адказ у экран гульні запісваецца 3 балы, за дадатковы адказ – 1 бал. У канцы гульні падводзіцца вынік, каманды ўзнагароджваюцца “Граматамі чытача”.

 

Ход урока

 

Арганізацыйны момант.

Гучыць музыка “У гасцях у казкі”, вучні заходзяць у клас.

— Паглядзіце, усе на месце? Прывітанне, можна сесці.

Уступная гутарка.

— Сёння ў нас незвычайны дзень. Мы пойдзем у госці да знакамітых людзей – вялікіх казачнікаў свету, якія падарылі нам свае выдатныя, дзіўныя і незвычайныя казкі. Казачнікі свету ўсе вельмі розныя, кожны з іх чалавек з багатай фантазіяй, уласным поглядам на свет і рэчы, якія знаходзяцца вакол яго.

Сённяшні ўрок пазакласнага чытання я вырашыла зрабіць таксама незвычайным. Мы правядзём з вамі інтэлектуальнае падарожжа-гульню па казках. Вы згодны?

Запрагайце, рабятня, свае мары ў звязку,

І збірайцеся ў шлях, мы паедзем у казку!

Казачнае лато.

Настаўнік дастае з мяшочка бочачкі з нумарамі, зачытвае пад кожным з іх пытанне, каманды даюць адказы.

1. У якой казцы распавядаецца пра тыя часы “калі яшчэ не было бульбы” і людзі варылі каменне? (Ул. Караткевіч “Кацёл з каменчыкамі”)

2. У якой казцы, і які герой знайшоў сваё шчасце, дзякуючы сціплай кветцы? (С.Т.Аксаков “Аленький цветочек”)

3. У якой казцы жаба навучылася лётаць? (В.М. Гаршин “ Лягушка- путешественница”)

4. У якой казцы мядзьведзь вырашыў ажаніцца на вавёрцы? Што з гэтага атрымалася? (М. Танк “Казка пра мядзведзя”)

5. У якой казцы прынцэса, калі нарадзілася, павінна была атрымаць у пасаг не менш сямі выртасцяў і дабрачыннасці? (Ш. Перро “Спящая красавица”)

6. У якой казцы маленькая дзяўчынка амаль не стала жонкай сына страшнай жабы, хрушча і скупога крата? (Г. Андерсена “Дюймовочка”)

7. У якой казцы паляшук стаў сведкам сваркі паміж Сонцам, Ветрам, Хмарай і Марозам? Хто атрымаў перамогу? (Ул. Дубоўка “Хто дужэйшы”)

8. У якой казцы ў мароза не атрымалася замарозіць селяніна? Чаму? (Я Колас “Два маразы”)

9. У якой казцы заяц шыў жывелам белае футра? Што з гэтага атрымалася? (П. Місько “Старамодны заяц”)

Спяшайцеся бачыць…

Кожная каманда атрымлівае заданне адгадаць казку і яе аўтара па кніжнай ілюстрацыі.

Ты – мне, я – табе.

У гэтым конкурсе прадстаўнік з каманды задае сваі пытанні іншай камандзе.

Цёмная лашадка.

Каманды пазнаюць і называюць казачніка па біяграфічных звестках.

Казка – хлусня, ды ў ёй намёк!

Кожная каманда атрымлівае прыказку, да якой трэба падабраць адпаведныя сэнсу казкі, тлумачыць сэнс прыказкі, аргументуе свой выбар.

Зрабі дабро, дабро да цябе і вернецца.

Ад дабра дабра не шукаюць.

Прагнасць да дабра не давядзе.

Шчасце без розуму – дзіравая торба.

Сябра шукай, а знойдзеш – беражы!

Завяршальная гутарка.

— На гэтым павучальным моманце мы будзем завяршаць нашу гульню. Ці спадабаўся вам урок? А пакуль мае памочнікі будуць падлічваць балы, раскажыце мне, што новага вы даведаліся пад час гульні? Якія вынікі для сябе зрабілі?

Нягледзячы на розную колькасць балаў, вы ўсе сёння добра папрацавалі, паказалі свае выдатныя веды і здольнасці. І таму усе ўзнагароджваецеся “Граматамі чытача”. Няхай заўсёды ў вашым жыцці будзе месца для казкі! Да новых сустрэч.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры