Займальны і дыдактычны матэрыял. Тэма “Скарагаворкі”
Расказ настаўніка
Настаўнік вучням паказвае малюнак, як дзед Алесь вязе воз з мяхамі.
— Дзед Алесь прывёз да нас цэлы воз вельмі цікавых… . А што ж гэта здарылася? Па дарозе ён усё разгубіў, трэба шукаць (настаўнік імітуе пошук і знаходзіць дзве карткі: скора, гаварыць). Што ж такое вёз да нас дзед Алесь? (Вучні здагадваюцца, што гэта скарагаворкі.)
Гульня “Збяры скарагаворку”
Па дарозе скарагаворкі разбіліся на дзве часткі. Іх трэба сабраць.
Вырасцілі Фрол і Лора а Фрося малюе ласося
Просіць Лорка Борку загулі над грэчкай пчолы
Малюе Тамара кальмара, выгаварыць скарагаворку
Забялела грэчка ў полі, боб, фасолю, памідоры
Гульня “Пакажі тое, аб чым гаворыцца”
Вучні паўтараюць скарагаворкі і імітуюць рухі.
Тры сяброўкі, тры вавёркі у траіх вілі вяроўкі.
(Трыма пальцамі абедзвюх рук дзеці імітуюць скручванне вяроўкі.)
Барабаншчык Баран бараніў барабан.
(Вучні стукаюць кончыкамі пальцаў па парце.)
Ішлі мышы з кірмашу, выйшлі мышы на шашу.
(Iмітацыя хады мышак рухамі пальцаў па парце.)
Цырульнік Ціхан, ці ў цырульні ціха?
(Вучні «стрыгуць» указальнымі і вялікімі пальцамі абедзвюх рук.)
Гульня “Хто хутчэй”
Вучні на хуткасць вымаўляюць скарагаворкі.
Твая маці і мая маці
Пяклі булкі ў адной хаце.
Зубраня зубрыла ўрок,
Вызубрыла на зубок.
На двары стары баран
Грукаў зранку ў барабан.
Ліска з лыжкай,
Мышка з міскай.
I тут гу-гу, і там гу-гу,
І нічога разабраць не магу.
Стракаталі дзве сарокі:
Саваня праспала ўрокі.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!