Нашы сябры

Займальны і дыдактычны матэрыял. Тэма “Загадкі ”

Расказ настаўніка

Адным з любімых жанраў дзяцей з’яўляюцца загадкі. Яны дапамагаюць дзіцяці развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію. У загадках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт, яны знаёмяць з мінулым і сучасным, дапамагаюць пазнаваць навакольны свет. Загадкі бываюць розныя: загадкі-пытанні, загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні і іншыя.

Зараз мы арганізуем спаборніцтва паміж вучнямі і паглядзім, хто лепш умее адгадваць загадкі, прыдумваць свае загадкі, фантазіраваць. За кожны правільны адказ вучань атрымлівае 1 фант. Пераможа той, хто набярэ болыш фантаў.

Спаборніцтва

Першы тур — загадкі-рыфмаванкі

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,
Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)

На пруточку — буйны цвет, дробныя калючкі…
Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі. (Ружа.)

Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае,
Зіма сняжком цярушыць, а ёй — бяда малая. (Вавёрка.)

3 гаспадаром сябруе, дом вартуе.
Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам. (Сабака.)

Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.
А няма электратоку — ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар.)

Бягу асфальтам і заўжды
Трымаюся за правады. (Тралейбус.)

Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю —
3 гудам рупным і вясёлым да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)

На снезе пушыстым царыца стаіць,
У гронках агністых ззяе, гарыць. (Рабіна.)

I ў сто год я малады,
Маё насенне — жалуды. (Дуб.)

Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць.
Як ветрык падзьме — яно зашапаціць. (Асіна.)

Дрэва — я. I з табой мы даўно знаёмыя.
I вясной, і зімой я стаю зялёная. (Елка, сасна.)

Другі тур — загадкі-пытанні

Чаго на свеце багацей няма? (Зямлі.)

Хто ляціць без крылаў? (Вецер.)

Што без вады плавае? (Воблака.)

Што ў хаце ды не бачна? (Цяпло.)

Ці можа страус назваць сябе птушкай? (Не, бо гаварыць неўмее.)

Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? (Пад мокры.)

Трэці тур — загадкі-апісанні

Вучням раздаюцца карткі з прадметнымі карцінкамі. Не называючы прадмета, дзеці павінны прыдумаць апісанне, а астатнія вучні здагадацца, які прадмет намаляваны. Настаўнік можа даць узор загадкі-апісання.

Зялёная, ды не трава,
Белая, ды не снег,
Прыгожая, ды не дзяўчына. (Бяроза.)

Чацвёрты тур — беларускія народныя загадкі

Стукае, грукае, а нідзе не відаць. (Гром.)

I тонкі, і доўгі, а з травы не відаць. (Дождж.)

Прыйшла чорна маці. Усіх паклала спаці. (Ноч.)

Сіняя пасцілка увесь свет накрыла. (Неба.)

Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (Сонца.)

Ляцеў птах, на ваду – бах.
Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег.)

Падводзяцца вынікі спаборніцтва.

Творчае заданне

Прыдумаць загадку, зрабіць малюнак-адгадку.

 
————————
 
Презентации – эффективное и удобное решение донесения слушателям информации в интересной, более доступной и лёгкой форме. Такой подход изложения учебного материала помогает учащимся продуктивнее понимать и усваивать новые знания. Создание мультимедийных пособий – довольно увлекательное мероприятие, но если не хватает знаний по работе с PowerPoint или времени для творческого процесса, на помощь придут готовые презентации, любезно предоставленные более инициативными коллегами. На специализированных ресурсах можно найти сотни вариантов по разным предметам и темам, которые станут достойным подспорьем на уроках и во внеклассной работе.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?