Нашы сябры

Чалавек і свет. “Птушкі Беларусі”


Загадкі пра птушак

Не доктар, а дрэвы лечыць? (Дзяцел.)

Хто ў чырвоных ботах ходзіць па балотах? (Бусел.)

Удзень спіць, а ўначы крычыць. (Сава.)

Лысенькая кабылка
Гліны навадзіла,
Хатку збудавала,
Сама жыць не стала. (Ластаўка.)

Шапачка маленькая,
Камізэлечка нятканая,
Кафтанік рабенькі,
Ды ходзіць босенькі. (Верабей)

Пытанні

Якія птушкі застаюцца ў нас зімаваць?

Чым харчуюцца зімуючыя птушкі?

Якія птушкі адлятаюць у цёплыя краіны?

Чаму птушкі адлятаюць у цёплыя краіны?

Расказ настаўніка

Птушкі любяць сябраваць, перасвіставацца, слухаць адна адну. Але яны не любяць, калі іншая птушка набліжаецца да іх гнязда, да таго месца, дзе іх птушаняты. Не любяць птушкі, калі чалавек набліжаецца да іх гнездаў. Яны баяцца за сваіх немаўлятак, як могуць абараняюць іх.

Птушка спявае, каб прыклікаць іншую птушку і разам віць гняздзечка. Птушка-самец шукае галінкі і іншы патрэбны матэрыял для гнязда, а птушка-самка сцеражэ яго, сочыць, каб ніхто чужы не заляцеў у іх домік. А таго, хто туды трапіць, яна будзе кляваць сваей дзюбкай.

Гульня «Пазнай птушку па апісанню»

Настаўнік апісвае птушку, вучні вызначаюць, што гэта за птушка. Паказваецца малюнак гэтай птушкі.

— Маленькая, рухомая птушка. Спінка цёмна-карычневая, грудка шэрая, на галоўцы чорная шапачка. (Верабей.)

— А гэта птушка скача з галінкі на галінку, вывучае кожны кусцік. Сама маленькая, спінка чорная, грудка жоўтая. (Сініца.)

— Гэта птушка жыве ў лесе, долбіць кару дрэў. На галоўцы чырвоная шапачка, сама рознакаляровая. Яе яшчэ завуць лясным доктарам. (Дзяцел.)

— У гэтай птушачкі чорная спінка, белая грудка. Галоўка ў яе чорна-белая. Яна вельмі любіць стракатаць. (Сарока.)

Тлумачэнне прыказкі

У пустой птушкі — пустыя і песні.

Высока падляцела, ды нізка села.

Рухомая гульня «Верабей»

Дзеці становяцца ў кола, пасярэдзіне — «верабей». Карагод спявае песню:

Як пайшоў верабей па суметнічку,
Раскідаў, разбіваў усю сямеечку.
Многа нас, многа нас на зямлі, на хлебе.

Пасля гэтых слоў вучні разбягаюцца, а «верабей» іх ловіць. Хто злоўлены, той становіцца «вераб’ём».

Фанетычная хвілінка

Вы ляціце птушкі да нашай дачушкі.

Чык-чырык, чык-чырык. Я да холаду прывык.

Моцна спалі бусляняты у цяпле бацькоўскай хаты.

Спіце, дзеткі, люлі, люлі. Вераб’і даўно паснулі.

Чытанне і развучванне верша «Крыжадзюб»

Крыжадзюб чырвона-буры
Не бывае ўзімку хмуры.
Цэлы дзень трашчаць гатоў:
— Не баюся халадоў!

Творчае заданне

Паназіраць за паводзінамі птушак з наступленнем халадоў і апісаць іх.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Водгукі на “Чалавек і свет. “Птушкі Беларусі””

  • Юрий:

    В д.Бронислав Житковичского района ежедневно прилетает и садится на дом черный аист, у меня есть фото.

    • Спасибо за комментарий!
      Если желаете поделиться с нашими читателями фотографиями, будем рады.
      ———
      загрузите фотографии на фотохостинг (например, радикал-фото) и отправьте в комментарии ссылки, а также напишите ваше имя и фамилию для указания авторства снимков.

Пакінуць водгук

Што шукаеш?