МРБ. Ад батлейкі — да тэатра
Тэставыя пытанні і заданні
1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.
батлейка музычны твор
паланез народны лялечны тэатр
2. Суаднясі імёны з характарыстыкамі асоб.
Сімяон Полацкі стваральнік тэатра ў Слоніме.
Міхаіл Казімір Агінскі манах-настаўнік.
Міхаіл Клеафас Агінскі аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.
3. Запоўні крыжаванку.
1. Памяшканне, у якім выступаюць музыканты, спевакі, танцоры.
2. Вандроўны лялечны тэатр.
3. Выканаўцы роляў у батлейцы.
4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказвані.
⚪ Батлейка — гэта народны лялечны тэатр.
⚪ Для паказаў батлейкі будавалі вялікую сцэну.
⚪ Галоўныя героі батлейкі — лялькі.
⚪ Галоўнымі героямі батлейкі былі толькі розныя звяры.
⚪ Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне.
⚪ У спектаклях батлейкі бралі ўдзел музыканты.
⚪ Людзям не падабалася батлейка, таму артыстаў часта не пускалі ў гарады.
5. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Сімяон Полацкі.
⚪ Стварыў у Полацку школьны тэатр.
⚪ Быў настаўнікам царскіх дзяцей.
⚪ Надрукаваў першую беларускую кнігу — “Біблію”.
⚪ Склаў “Буквар” для навучання дзяцей.
⚪ Стварыў пры двары рускага цара тэатр.
⚪ Разам з іншымі выступаў у тэатры ў якасці акцёра.
Аўтар М. І. Пятровіч
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!