Нашы сябры

МРБ. Пад сценамі старажытных замкаў

Тэставыя пытанні і заданні

1. Дапоўні сказ.

Першапачаткова замкі будавалі з ______ (каменю; дрэва), а потым — з каменю і ______ (гліны, цэглы).

 

2. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

⚪ Спаса-Еўфрасіннеўская.

⚪ Сынкавіцкая.

 

3. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.

⚪ Вежы.

⚪ Крыжы.

⚪ Крэпасныя сцены.

⚪ Роў з вадой.

⚪ Падвесны мост.

⚪ Вялікія вокны.

 

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

⚪ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.

⚪ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.

⚪ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

⚪ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.

 

5. Вызнач старажытны замак па апісанні.

1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. _________

2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі. _________

3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. _________

4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане. _________

Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.

 

Аўтар М. І. Пятровіч

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?