Нашы сябры

МРБ. Пясняр сялянскай долі

Тэставыя пытанні і заданні

1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.

пан                                              багаты чалавек, землеўладальнік

заняволены                            той, хто страціў волю, трапіў у залежнасць

 

2. Дапоўні сказы.

З канца ХVІ стагоддзя адбылося поўнае__________ (заняволенне, вызваленне) сялян. Яны сталі __________ (вольнымі, прыгоннымі), не мелі асабістай вольнасці. Сяляне выконвалі прымусовыя абавязкі-павіннасці перад __________ (панамі, беднякамі).

 

3. Растлумач паняцце “прыгонныя сяляне”. Адзнач знакам “+” патрэбныя прыкметы.

⚪ У сялян была свая зямля.

⚪ Пан мог прадаваць сваіх сялян.

⚪ Паны маглі насільна жаніць сваіх сялян.

⚪ Сяляне мелі сваю зямлю.

⚪ Сяляне маглі вырашаць, у якога пана ім жыць.

 

4. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Францішак Багушэвіч.

⚪ Працаваў адвакатам — абаронцам бедных людзей.

⚪ Пісаў аповесці пра жыццё паноў.

⚪ Выдаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”.

⚪ Адкрыў першы беларускі музей.

⚪ Падпісваў свае кнігі прозвішчам Мацей Бурачок.

⚪ Заклікаў любіць і шанаваць беларускую мову.

 

5. Дакажы, што запавет Ф. Багушэвіча шанаваць беларускую мову выконваецца ў наш час.

1) Беларуская мова з’яўляецца ____________ у Рэспубліцы Беларусь.

2) Беларуская мова вывучаецца ў ____________.

3) На беларускай мове выдаюцца ____________.

4) На беларускай мове вядуцца ____________.

Словы для даведак: школа, інстытут; дзяржаўная; кнігі, газеты, часопісы; перагаворы.

 

Аўтар М. І. Пятровіч

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?