Нашы сябры

МРБ. У краіне майстроў

Тэставыя пытанні і заданні

1. Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору…
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж персідскага ўзору
Цвяток радзімы васілька.

⚪ Майстрам шматкаляровай кафлі.

⚪ Слуцкім ткачам.

 

2. Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў.

Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

 

3. Закончы сказы.

У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя.

 

4. Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

⚪ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак.

⚪ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

⚪ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

⚪ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

⚪ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

 

5. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

⚪ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

⚪ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

⚪ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

⚪ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

⚪ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом.

 

Аўтар М. І. Пятровіч

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?