Нашы сябры

МРБ. У што верылі нашы продкі

Тэставыя пытанні і заданні

1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.

Дажбог                               бог грому і маланкі

Вялес                                   бог Сонца

Пярун                                  бог жывёлагадоўлі

 

2. Дапоўні сказы.

У ХІ стагоддзі хрысціянства падзялілася на праваслаўе і каталіцызм. Тыя, хто ходзяць у царкву, называюць сябе_________, а хто ў касцёл — __________.

Словы для даведак: католікі, праваслаўныя.

 

3. Суаднясі імёны гістарычных асоб з іх справамі.

Рагнеда                                          адкрыццё ў Полацку першай школы.

Ізяслаў                                          будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.

Еўфрасіння Полацкая           заснаванне першага манастыра.

 

4. Адзнач знакам “+”, якім з’явам садзейнічала прыняцце нашымі продкамі хрысціянства.

⚪ Будаўніцтва цэркваў, упрыгожванне гарадоў.

⚪ Адкрыццё школ.

⚪ Вядзенне войнаў з суседнімі краінамі.

⚪ З’яўленне большай колькасці адукаваных людзей.

⚪ Збіранне старажытных летапісаў і кніг.

 

5. Як ты разумееш выраз “з даўніх часоў існуе ў жыхароў нашай зямлі верацярпімасць”?

________________________________

 

Аўтар М. І. Пятровіч

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?